Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аграрыі Капыльшчыны працуюць з падвойным стараннем

08.10.2021

Праводзячы нядаўна нараду аб ходзе сельскагаспадарчых работ, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна якасна прыбраць кукурузу. І, у першую чаргу на зерне, так як гэта дасць магчымасць кампенсаваць дэфіцыт збожжавых. Таму аграрыі Капыльшчыны працуюць з падвойным стараннем.

Пад кукурузу ў ААТ «Капыльскае» адведзена вялікая плошча – 1550 гектараў. Гэта вельмі вялікі аб'ём для любой гаспадаркі.

- Вядома, што кукуруза - культура высокай прадуктыўнасці і рознабаковага выкарыстання. Вялікая яе каштоўнасць складаецца ў тым, што яна дазваляе адначасова вырашыць дзве задачы — папаўненне рэсурсаў збожжа і атрыманне сакавітага корму для жывёл, — тлумачыць намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Капыльскае» Юрый Тарасевіч. - Да ўборкі на збожжа ў нашым сельгаспрадпрыемстве падлягае пяцьсот гектараў. Увесь сабраны ўраджай кукурузы высушаць і пакладуць на захоўванне, бо яе збожжа - каштоўны высокаканцэнтраваны корм, які прыдатны для жывёл. Ураджайнасць пакуль радуе - 76 цэнтнера з гектара (на 7 кастрычніка), тады як леташняя - 65.

Спеласць кукурузы вызначае намеснік дырэктара па раслінаводстве Юрый Тарасевіч

Правільнае вызначэнне тэрміну ўборкі кукурузы - вырашальная ўмова для вытворчасці высакаякаснага корму. Праводзіцца ўборка, калі пачатак цалкам паспеў, яго вільготнасць зведзена да мінімуму. Па словах аграрыяў, сталасць пачаткаў ўжо падказала сама расліна: лісце набыло бледна-зялёную афарбоўку і пачало ўсыхаць.

На ўборцы кукурузы ў ААТ «Капыльскае» заняты два зернеўборачных камбайна маркі Палессе, якімі кіруюць умелыя механізатары. У дзень нашага прыезду ўборка гатунку імпартнай селекцыі Нестар вялася недалёка ад аграгарадка Цімкавічы.

- У гаспадарцы працую кіроўцам, але на час уборачнай перасаджваюся за штурвал камбайна — дзеліцца старэйшы камбайнер Анатоль Лобан. - Васьмiрадная кукурузная жняярка дазваляе хутка і з мінімальнымі стратамі прыбіраць выгадаванае.

Асаблівым падыходам да працы памочнік камбайнера Максім Шкуцько набыў сабе добрую славу. У гаспадарцы працуе ўжо чацвёрты год.

- Мне падабаецца мая праца, - кажа Максім. - Гэта мая другая па ліку ўборачная. У мае абавязкі ўваходзіць выяўленне і ліквідацыя няспраўнасцяў у працы камбайна, дапамога старэйшаму камбайнеру. Галоўнае, каб тэхніка не падводзіла, тады будзе добры вынік. Прыемна, што мая стараннасць і працавітасць прывялі да пэўных дасягненняў: сярод маладзёжных экіпажаў у раёне я і мой напарнік Андрэй Ціхончык па выніках уборачнай кампаніі занялі другое ганаровае месца.

Камбайнавы экіпаж у складзе Максіма Шкуцько і Анатоля Лобана

З пастаўленымі задачамі якасна і аператыўна спраўляецца і Дзмітрый Наркевіч. Прыказка «дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся» як раз ставіцца да гэтага маладога чалавека, які адважыўся прымяніць свае таленты на радзіме.

На ўборцы кукурузы працуе Дзмітрый Наркевіч

— Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта працую ў ААТ «Капыльскае» загадчыкам майстэрнямі, — распавядае Дзмітрый. — Вялікіх планаў на будучыню не будую, але аб выбары не шкадую. Праца ў сельскай гаспадарцы хоць і няпростая, але цікавая. На час уборачнай перасаджваюся на камбайн. У родных месцах і зямля дапамагае.

Вядома, ураджай важна не толькі ўбраць, але і здолець захаваць. Вільготнасць кукурузы вымяраецца з дапамогай спецыяльнага прыбора, які паказаў каля 38%. Дапрацоўка збожжа да аптымальных кандыцый вырабляецца на зернесушыльным комплексе ў вёсцы Блеўчыцы.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы