Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

14 кастрычніка шматдзетных мам натарыусы Капыльскага раёна будуць кансультаваць бясплатна

12.10.2021

Кансультацыі праходзяць у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня маці. Удзел у ёй прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны, у тым ліку і Капыльскага раёна.

На працягу працоўнага дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, могуць звярнуцца да натарыуса і атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю спецыяліста. Каб мінімізаваць асабістыя кантакты для абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавiруснай інфекцыяй, у дзень правядзення акцыі натарыусы будуць бясплатна кансультаваць па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (мэсэнджэры). Фармат прадастаўлення бясплатнай кансультацыі можна ўзгадніць загадзя, патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро. Кантактныя дадзеныя можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Звярнуцца ў натарыяльную кантору Капыльскага раёна і атрымаць бясплатную кансультацыю можна па тэлефоне 55-9-61.

Акрамя таго, 14 кастрычніка на сайце Беларускай натарыяльнай палаты адбудзецца анлайн-семінар для грамадзян, прысвечаны пытанням пасведчання шлюбных дагавораў, пагадненняў аб падзеле маёмасці, пагадненняў аб дзецях і пагадненняў аб выплаце аліментаў. Натарыусы раскажуць, як мірна і без суда дамовіцца аб выхаванні і ўтрыманнi дзяцей або падзяліць сумесна нажытую маёмасць, а таксама адкажуць на пытанні грамадзян. Пачатак анлайн-семінара ў 11.00. Пытанні можна загадзя накіраваць на электронны адрас пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., паказаўшы сваё імя і горад пражывання. Адказы прагучаць падчас анлайн-семінара.

Наш кар.

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы