Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім дзяржаўным каледжы на асабістым прыкладзе паказваюць, што вакцынацыя ад COVID-19 неабходна

13.10.2021

Адміністрацыя, педагогі і навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа на асабістым прыкладзе паказваюць, што вакцынацыя ад COVID-19 неабходна.

«Выпрацаваць калектыўны імунітэт!– з гэтай мэтай у каледжы праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная праца аб неабходнасці імунізацыі: аформлены стэнды, пастаянна транслююцца відэаролікі па дадзенай тэме, арганізаваны сустрэчы з медыцынскімі работнікамі. Падчас гутаркі тлумачацца парадак, агульныя патрабаванні, паказанні і супрацьпаказанні, умовы правядзення вакцынацыі.

Кітайскай вакцынай і расійскай «Спадарожнік Лайт» вакцынаваны 57 працэнтаў калектыву і 25 паўналетніх навучэнцаў каледжа. Усе яны, як і належыць, перад працэдурай прайшлі медычны агляд: вымералі сатурацыю, тэмпературу цела, пульс і ціск, праверылі іншыя важныя паказчыкі стану здароўя. Пасля чаго былі дапушчаны да вакцынацыі.

Святлана Ліневіч

Выкладчык Святлана Ліневіч, разумеючы наколькі важны прыклад педагога, зрабіла прышчэпку ў ліку першых.

- Навошта трэба вакцынавацца? Ды затым, што я працую з вялікай колькасцю навучэнцаў. Каля 60-100 чалавек прыходзіць на заняткі ў навучальны кабінет на працягу працоўнага дня, а значыць ёсць высокая ступень рызыкі заражэння «кавiд», - кажа Святлана Віктараўна. - Прышчаплялася кітайскай вакцынай, перанесла лёгка, якіх-небудзь змяненняў у стане свайго здароўя не назірала. Адчуваю сябе вельмі спакойна, не баючыся заразіцца і заразіць іншых.

Кацярына Богнат

Навучэнка вучэбнай групы 5кл Кацярына Богнат далучылася да ініцыятывы і атрымала палегчаны варыянт расійскай вакцыны «Спадарожнік V», якая не патрабуе ўвядзення другой дозы прэпарата, - «Спадарожнік Лайт»:

- Рабіць прышчэпку ці не - выбар кожнага. Спачатку і я сумнявалася, але, спадзяюся, што прышчэпка павысіць мае шанцы на тое, што хвароба (нават калі я захварэю) пройдзе бессімптомна або ў лёгкай форме.

Анастасія Беркі

- Лічу, што вакцынацыя - адзін з самых эфектыўных спосабаў стварэння як індывідуальнага, так і калектыўнага імунітэту, - падтрымлівае аднагрупніцу Анастасія Беркі. – Асабіста для мяне не было сумневаў вакцынавацца або не, так як наступстваў ад каранавiруснай інфекцыі баюся больш, чым ад прышчэпкі. Разумею, што калектыўны імунітэт выратуе нас ад гэтай хваробы, і гэта эпапея з абмежаваннямі і нашэннем масак скончыцца.

Пандэмія сама па сабе нікуды не дзенецца. Для калектыўнага імунітэту ад COVID-19 трэба мінімум 60-70% прышчэпленых. Нагадаем, што вакцынацыю супраць COVID-19 праводзяць у паліклініцы Капыльскай ЦРБ і ўстановах аховы здароўя раёна. Акрамя стацыянарных, арганізавана праца і перасоўных пунктаў вакцынавання. Па словах медыкаў, часовым супрацьпаказаннем з'яўляюцца вострыя інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні і абвастрэнне хранічных захворванняў. Пачакаць з прышчэпкай варта і ў тым выпадку, калі вы на працягу 14 дзён да яе кантактавалі з хворым каранавірусам чалавекам. Да пераліку пастаянных супрацьпаказанняў ставіцца гіперадчувальнасць да кампанентаў вакцыны, цяжарнасць і перыяд груднога гадавання. Таксама ў прышчэпцы адмовяць пацыенту, узрост якога менш за 18 гадоў.

Таццяна БОХАН

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы