Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Для жыхаркі Капыля Вольгі Касцюк быць мамай - няпростая праца: клопат, адказнасць і шмат клопатаў

14.10.2021

Але ў той жа час гэта і ні з чым не параўнальнае шчасце, самая каштоўная праца, вынік якой - бясконцая любоў дзяцей.

Капылянка Вольга Касцюк - сястра-гаспадыня ў хірургічным аддзяленні Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы, зараз знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў. Яе муж Аляксандр - кіроўца ТАА «Вестаграсэрвіс». Пазнаёміліся яны на дыскатэцы і з першага погляду спадабаліся адзін аднаму. Ён - навучэнец Капыльскага ліцэя, яна - студэнтка філіяла БНТУ Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Увесь вольны час праводзілі разам, было лёгка і цікава, разумелі адзін аднаго з паўслова. Неўзабаве ўсвядомілі: іх пачуцці сур'ёзныя, таму чаканне Аляксандра з войска - проста маленькае выпрабаванне. Па вяртанні згулялі вяселле.

Мама чатырох дзетак сама выхоўвалася ў шматдзетнай сям'і і прызнаецца, што аб вялікай сям'і не задумвалася.

— Спачатку было першае дзіця, потым двойня, — кажа Вольга. - Праз восем гадоў, калі дзеткі падраслі, з'явілася яшчэ адна дачка. Яны - наша з мужам адлюстраванне, працяг. І наша шчасце. Цеплыня і пяшчота, якія ўкладаеш у дзяцей, вяртаюцца шматкроць. Ксенія, Герман і Глорыя, а таксама маленькая Кіруша - лепшае таму пацверджанне.

А вось Аляксандр наадварот - рос і выхоўваўся ў дружнай шматдзетнай сям'і. Ад сваіх бацькоў шматдзетны бацька пераняў галоўныя прынцыпы моцнай сям'і: дапамагаць блізкім, выхоўваць малых, жыць інтарэсамі адзін аднаго і вырашаць яе праблемы.

Вольга з цеплынёй і ўсмешкай распавядае пра дачок і сына. Як і любая мама, яна ганарыцца кожным з іх і марыць, каб яны былі здаровыя і шчаслівыя. У кожнага дзіцяці свой занятак і свой характар. Дванаццацігадовая Ксенія захапляецца алмазнай вышыўкай. Яна добрая і сарамлівая, заўсёды імкнецца прыйсці на дапамогу.

- Калі яна бачыць, што я не спраўляюся, абавязкова дапаможа двайняткам з урокамі — кажа Вольга. — Калі іх хто пакрыўдзіць, стаiць за іх гарой. Пойдзе, абароніць, а ўжо потым на правах старэйшай сястры разбярэцца хто мае рацыю, а хто вінаваты.

Іншая справа Герман. Расце ён шустрым хлапчуком, любую даручаную яму справу выконвае хутка. Захапляецца шахматамі, якія развіваюць лагічнае мысленне, вучаць працаваць над сваім эмацыйным станам, прызнаваць памылкі і думаць наперад. А яшчэ ён - вельмі смелы і добры хлопчык. Сваю сястрычку-двайнятку нікому не дае ў крыўду.

Глорыя ж - разважлівая і ўспрымальная. Яе лёгка пакрыўдзіць проста словам. Дастаткова сказаць, што «ты вядзеш сябе дрэнна», каб закрануць яе, і яна адразу ж падумае над сваімі паводзінамі. Напэўна, таму яе хобі - бісерапляценне, якое дапамагае дзяўчынцы адцягнуцца ад мітусні, адпачыць і з карысцю правесці час.

Ужо паказвае свой характар і падгадаваная Кіра. Заўсёды ўмее настаяць на сваім, і з гэтым усе ў сям'і лічацца. Старэйшыя дзеці адчуваюць адказнасць, ім цікава з ёй важдацца.

- Калі шчыра, то з нараджэннем чацвёртага дзіцяці, думала, што дзеці будуць раўнаваць, - адзначае Вольга. - Аднак яны яе любяць, песцяць. Не паспелі пасля школы пераступіць парог дома, як яна ўжо ад радасці пішчыць і тупае ножкамі, пасля чаго «хвосцікам» ходзіць за імі.

Уся праца па хаце, па прызнанні Вольгі, ляжыць на яе далікатных плячах. Дорачы матчына цяпло і клопат, яна стараецца, каб і дом быў чыстым, і сям'я сыта. Але без удзелу ўсіх сваіх дамачадцаў ў паўсядзённых клопатах, вядома ж, справіцца са шматлікімі справамі проста немагчыма.

- Мой муж - мая надзейная апора і падтрымка, - кажа Вольга. - Увечары, калі ён вяртаецца дадому, абавязкова дапамагае: праверыць зробленыя ўрокі ў дзяцей, дапаможа з малодшанькай дачкой. У выхадныя ж ён дае мне адпачыць: усе клопаты па хаце бярэ на сябе.

Дарэчы, у сям'і Касцюк кухня - месца рэалізацыі кулінарных здольнасцяў не толькі мамы. Аляксандр, напрыклад, робіць найсмачную піцу. Дзеці ў яе прыгатаваннi таксама імкнуцца дапамагчы.

Які ж іх рэцэпт шчасця і добрых адносін?

- Сакрэту няма, мы проста стараемся быць уважлівымі, любіць і шанаваць адзін аднаго — адказвае на пытанне гаспадыня дома. - Яшчэ сіла сям'і ў яе згуртаванасці. Галоўнае - гэта калі ўсе разам заняты агульнай справай, якая аб'ядноўвае: працуем, выбіраемся ў парк, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, падарожнічаем або адпачываем на дачы. І не выстаўляць шчасце напаказ: яно ж любіць цішыню.

Таццяна БОХАН

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы