Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У рамках святкавання Тыдня маці на Капыльшчыне ўрачыста ўручылі ордэн Маці

15.10.2021

Уручэнне ўзнагарод напярэдадні Дня маці стала традыцыйным. Не выключэнне і гэты год. Ордэн Маці з рук першага намесніка старшыні райвыканкама Віталя Ракевіча атрымалі дзве жыхаркі нашага раёна: Аляксандра Асіпюк і Кацярына Шыдлоўская.

- Сёння выдатная нагода сказаць нашым маці яшчэ раз, як мы іх любім. Падзякаваць за выхаванне, за тое, што яны даюць у гэтым жыцці нам: падтрымку, клопат і любоў – падкрэсліў першы намеснік старшыні райвыканкама Віталь Ракевіч. - Гэта свята – традыцыйнае, аднак ордэны сёння ўручаюць двум жанчынам з ліку тых, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. У іх сем'ях вялікая ўвага надаецца годнаму выхаванню юных грамадзян нашай краіны, а самі бацькі з'яўляюцца добрым прыкладам.

Да віншаванняў далучыліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іван Бабко і дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская.

Не хаваючы радасных эмоцый ад атрыманай узнагароды, Аляксандра Асіпюк адзначыла, што быць шматдзетнай мамай - вялікая праца і немалая доля клопатаў, аднак і радасць, якую дораць дзеці, таксама немалая. А яшчэ жанчына ўдзячна дзяржаве за тую дапамогу, якую яна аказвае шматдзетным сем'ям.

Аляксандра і Віталь Асіпюк з в. Лугавая выхоўваюць пяцёра дзяцей. Сама жанчына за час працы ва УП «ПІК-Лясное» зарэкамендавала сябе са станоўчага боку. Віталь займаецца рамесніцтвам. Гэта добры, уважлівы, сціплы ў побыце чалавек, клапатлівы бацька і любячы муж.

Аляксандра Асіпюк прымае віншаванні ад Івана Бабко, Віталя Ракевіча і Святланы Маліноўскай

Старэйшая дачка Юлія вучыцца ў 4 класе Пясочанскага ВПК д/с-СШ. За час навучання ў школе зарэкамендавала сябе стараннай і здольнай вучаніцай. Вельмі любіць маляваць і рабіць аплікацыі. Васьмігадовы Арцём наведвае 2 клас. Хлопчыку падабаецца чытаць, рашаць задачы па матэматыцы. Яшчэ адзін сын Дзмітрый у свае 4 гады ўжо даволі дапытлівы і актыўны хлопчык. Любіць маляваць і канструяваць. Ён, як трохгадовая Таццяна і падгадаваны Аляксей знаходзіцца дома з мамай.

Выхаванню дзяцей Аляксандра і Віталь надаюць вялікую ўвагу, цікавяцца іх поспехамі і праблемамі, спрыяюць развіццю іх інтарэсаў. Атмасфера ў сям'і дружная, цёплая, таму што адносіны паміж членамі сям'і даверныя і блізкія. У доме пануюць парадак і ўтульнасць, а дзеці акружаны любоўю і клопатам.

Такой жа станоўчай з'яўляецца і сям'я Кацярыны і Сяргея Шыдлоўскіх з в. Казакоўка. Кацярына працавала жывёлаводам у ААТ «Іскра-Ветка», а цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў. Муж Сяргей працуе ў Капыльскім РКБО плітачнікам-абліцоўшчыкам па добраўпарадкаванні пахаванняў, дзе зарэкамендаваў сябе адказным спецыялістам.

Віталь Ракевіч ушаноўваў Кацярыну Шыдлоўскую ў яе дома

У сям'і таксама выхоўваецца пяцёра дзяцей. Артур ужо атрымлівае адукацыю ў Капыльскім дзяржаўным каледжы. Па характары таварыскі, юнак наведвае спартыўныя секцыі па біятлоне і валейболе. 13-гадовая Веста - вучаніца 7 класа СШ № 2 г.Копыля. Працавітая і спагадлівая дзяўчынка да таго ж прымае актыўны ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах класа і школы. Соф'я яшчэ толькі пачынае спасцігаць навукі ў 1 класе той жа навучальнай установы. Любіць выконваць творчыя заданні, якія патрабуюць нестандартнага мыслення. Самыя малодшыя 4-гадовая Людміла і паўтарагадовая Аляксандра знаходзяцца дома з маці. Галоўныя жыццёвыя прынцыпы для ўсіх членаў сям'і – павагу і клопат адзін пра аднаго.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы