Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне праходзіць рэспубліканская дабрачынная кампанія «Ваша дапамога» па ініцыятыве БТЧК

19.10.2021

У кастрычніку стартавала рэспубліканская дабрачынная кампанія «Ваша дапамога» (раней яна называлася «Клопат»), якая праводзіцца па ініцыятыве Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Па каментары мы звярнуліся да старшыні раённай арганізацыі БТЧК Ніны ЖУК:

- Хоць сёлета кампанія атрымала іншую назву, але мэта засталася ранейшай - акружыць клопатам людзей, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе, прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем адзінокіх, самотна пражываючых пажылых людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.

Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца Капыльскай раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (і не толькі ў перыяд кампаніі, а штодня), накіраваны на аказанне дапамогі шматдзетным і апякунскім сем'ям, дзецям-сіротам, адзінокім і самотна пражываючым пажылым людзям, інвалідам, людзям, якія апынуліся ў надзвычайнай сітуацыі, асобам без пэўнага месца жыхарства і вярнуўшымся з месцаў пазбаўлення волі. Дапамога аказваецца ў выглядзе адзення, абутку, пасцельных прыналежнасцяў, прадуктовых і гігіенічных набораў, інвалідных калясак, апор і інш.

Чырвоны Крыж дапаможа любому чалавеку, не пакіне сам-насам з бядой. Дабрачынная кампанія будзе доўжыцца да 5 снежня 2021 года.

Актыўны ўдзел прымаюць валанцёры БТЧК, першасныя арганізацыі. Ажыццяўляецца збор адзення, абутку (у чыстым выглядзе і добрым стане), сродкаў гігіены, прадуктаў харчавання (доўга захоўваючыхся).

Запрашаем усіх неабыякавых, добрых сэрцам людзей прыняць удзел у дабрачыннасці. Наш адрас: г. Капыль, пл. Леніна, 14. Тэл. (8-033) 632-39-25.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы