Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Падумай, перш чым пайсці на несанкцыянаваныя мерапрыемствы

01.11.2021

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» дакладна вызначаны парадак правядзення такіх ініцыятыў. Да іх ставяцца сходы, мітынгі, вулічныя шэсці, пікетаваннi, дэманстрацыі і іншыя. Парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў непазбежна цягне адказнасць, устаноўленую заканадаўствам.

На прасторах сеткі Інтэрнэт сустракаюцца рознага роду заклікі прыняць удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. У сілу свайго ўзросту і несфармаванай жыццёвай пазіцыі непаўналетнія найбольш уразлівыя і могуць быць схільныя ўплыву з боку дарослых, тым самым парушыць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Калі ў несанкцыянаванай акцыі прымае ўдзел падлетак старэйшы за 16 гадоў, то на яго, як і на паўналетніх удзельнікаў, можа накладацца адміністрацыйнае спагнанне ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 24.23 КоАП, а менавіта штраф у памеры да 100 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

Калі на акцыі з'явілася дзіця малодшай 16 гадоў, то адказнасць могуць панесці ўжо бацькі па арт. 10.3 КоАП.

Варта адзначыць, што за здзяйсненне злачынстваў супраць дзяржавы, парадку кіравання і грамадскай бяспекі прадугледжаны строгія меры адказнасці. Санкцыі артыкулаў 293, 342, 361, 363, 364, 369-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць магчымасць прызначэння пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на працяглыя тэрміны.

Акрамя адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, заканадаўствам устаноўлена, што кожны, хто прычыніў шкоду грамадзянам і арганізацыям падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, абавязаны пакрыць яе.

Заклікаем непаўналетніх, а таксама іх законных прадстаўнікоў устрымацца ад удзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах, выконваючы тым самым дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Аляксей ЗАГОРЦАЎ,

старшы памочнік пракурора Капыльскага раёна

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы