Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Капыльшчыны прайшлі мерапрыемствы ў рамках праекта ШАГ

04.11.2021

«Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць» - пад такой назвай ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Міншчыны, у тым ліку і Капыльшчыны, прайшлі мерапрыемствы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ.

- І педагогі, і запрошаныя госці пастараліся разнастаіць тую інфармацыю, якая дапаможа школьнікам заставацца здаровымі – кажа галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Валерыя ЛЕВУС. - Да прыкладу, у сярэдняй школе № 2 г. Капыля адбыўся адкрыты дыялог. Падчас яго правядзення галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Сяргей Пацяйковіч і дырэктар установы адукацыі Ірына Абас распавялі навучэнцам, як важна сачыць за сваім здароўем і асабліва падчас COVID-19.

У гімназіі № 1 г. Капыля прайшоў iнформ-дайджэст, дзе гаворка ішла аб дасягненнях аховы здароўя і фармацэўтыкі. Перад старшакласнікамі ў якасці запрошанага госця і вядучага выступіла выпускніца гімназіі, а цяпер студэнтка БДПУ ім. М. Танка Бажэна Лабко. Дзяўчына распавяла пра члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Беларускай медыцынскай акадэміі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь Манака Мікалая Андрэевіча.

Інфармацыйную гадзіну ў СШ № 3 г. Капыля, на якой акрамя 11-класнікаў прысутнічалі іх класны кіраўнік Наталля Салавей і медработнік школы Ніна Пякарская, прайшоў у форме дыялогу. Падчас яго правядзення былі абмеркаваны такія тэмы, як развіццё медыцынскай сферы краіны ў цэлым і Капыльшчыны ў прыватнасці. Асаблівую цікавасць выклікалі пытанні аб тым, дзе можна набыць медыцынскія прафесіі і ад чаго залежыць здароўе чалавека.

04 11 21 21

Мерапрыемства ў Быстрыцкай СШ

У Быстрыцкай СШ навучэнцы 10 класа абмеркавалі самыя розныя пытанні, у ліку якіх - бясплатная і даступная медыцынская дапамога, высокатэхналагічная медыцына, прадухіленне распаўсюджвання хвароб і інфекцый, медыцынскі турызм, высокая кваліфікацыя медыцынскіх спецыялістаў, іх міласэрнасць і бязмежная адданасць справе. Пагаварылі таксама і аб клопаце дзяржавы аб здароўі нацыі, здаровым ладзе жыцця і яго папулярызацыі, аб стаўленні да шкодных звычак, да здароўя як найвялікшай каштоўнасці, аб матывацыі да захавання, умацавання здароўя, актыўнай жыццёвай пазіцыі, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы