Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Юныя праграмісты сярэдняй школы № 2 г. Капыля сталі фіналістамі V Міжнароднай Scratch-Алімпіяды

04.11.2021

Яшчэ ў маі 2021 года настаўнік інфарматыкі Людміла Хаміцэвіч разам са сваімі падапечнымі Мітрыем Маргуном і Дзямідам Кайко падалі заяўкі для ўдзелу ў Беларускім нацыянальным адборачным этапе.

Хлопцам неабходна было выбраць дысцыпліну і намінацыю, стварыць свой праект на Scratch або RobboScratch і падаць заяўку для ўдзелу. А пазней атрымаць пацверджанне ад мадэратара і чакаць вынікаў нацыянальнага этапу, у якім і перамаглі.

Так, навучэнец 3 класа Мітрый Маргун стаў адным з лаўрэатаў у адборачным туры. У намінацыі «Мой свет» ён заняў I месца, зрабіўшы сацыяльны праект у асяроддзі праграмавання Scratch на тэму «Навошта патрэбны мурашнікі». Ад спонсараў адборачнага тура Мітрый атрымаў каштоўныя падарункі і дыплом I ступені, падпісаны старшынёй аргкамітэта Беларускага нацыянальнага этапу Сяргеем Балбуцкім.

А праца чацвёртакласніка Дзяміда Кайко ў намінацыі «Мая кніга» заняла V месца і таксама была прадстаўлена ў асяроддзі праграмавання Scratch. Удзельнік анімаваў любімы верш Андрэя Усачова «Калі кінуць камень уверх».

Па выніках адборачнага тура таленавітыя Мітрый і Дзямід прайшлі ў фінал, які адбыўся 25 кастрычніка і праходзіў у фармаце завочнага конкурса. Усе ўдзельнікі алімпіяды спаборнічалі ў стварэнні робатаў, анімацыйных гісторый, камп'ютарных гульняў і віртуальных разумных дамоў.

Дарэчы! У V Міжнароднай Scratch-Алімпіядзе па крэатыўным праграмаванні 2021 года прынялі ўдзел прадстаўнікі 30 краін свету. Фінал прайшоў у фармаце завочнага конкурсу, у яго ўвайшлі 193 удзельнікі, 63 з іх - з Беларусі. Мінскую вобласць на міжнародных спаборніцтвах прадстаўлялі 15 удзельнікаў з Капыльскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Смалявіцкага, Пухавіцкага раёнаў.

Для ўдзелу ў фінале Мітрый у намінацыі «ScratchKid», а Дзямід у «ScratchTween» падрыхтавалі творчыя праекты. Кожны павінен быў выканаць тры заданні: прайсці агульны тэст, апублікаваны на афіцыйным сайце Scratch-Алімпіяды; вырашыць алгарытмічную задачу і крэатыўную задачу. Неабходна было выбраць адну з важных сусветных задач (здаровы лад жыцця; праблемы сусветнага акіяна, або сусветнага галадання; транспарт будучыні; людзі і робаты) і стварыць Scratch-праект у вольнай форме для прыцягнення ўвагі грамадскасці да яго актуальнасці або рашэння.

Як адзначыла педагог Людміла Хаміцэвіч, дадзенае мерапрыемства арганізавана з мэтай падтрымкі ініцыятыў навучэнцаў і педагогаў у вывучэнні крэатыўнага праграмавання ў Scratch, уцягванню дзяцей і моладзі ў інавацыйныя інжынерныя праекты. Scratch-праграмістам можа стаць нават дзіця 6-7 гадоў. Трэба ўмець працаваць з мышкай, запускаць праграмы з працоўнага стала. Крок за крокам, алгарытм за алгарытмам - і атрымліваецца сапраўдная віртуальная рэальнасць. Таксама яна адзначыла, што ўсе заданні Алімпіяды былі на англійскай мове, але ўсё ж хлопцы нягледзячы на тое, што не валодаюць замежнай мовай на высокім узроўні, некаторыя заданні з лёгкасцю перакладалі і выконвалі без дапамогі кіраўніка. І хай у фінале Мітрый і Дзямід гэтым разам не ўвайшлі ў пяцёрку лепшых, яны будуць і далей працягваць удзельнічаць у алімпіядзе, бо гэта выдатная магчымасць праявіць сябе творча і ў якасці юнага праграміста.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы