Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

04.11.2021

З 1 па 30 лістапада на тэрыторыі Капыльскага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».

Мерапрыемства, якое складаецца з трох этапаў, праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Як паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага РАНС Таццяна Шастакова, першы этап, які стартаваў з першага дня месяца, завершыцца 12 лістапада: месцамі яго правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельгаспрадпрыемстваў і іншых арганізацый раёна. З 15 па 25 лістапада пройдзе другі этап, І ў ім прымуць удзел навучэнцы вышэйшых і сярэдніх устаноў адукацыі, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі – для апошніх сустрэчы пройдуць на базе ўстаноў аховы здароўя. Фінальны этап акцыі адбудзецца з 26 па 30 лістапада ў месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах і на іншых адкрытых пляцоўках.

Ратавальнікі запрашаюць усіх неабыякавых прыняць удзел у акцыі. Будзе вельмі цікава і пазнавальна!

Павел Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы