Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Вялікую ўвагу медработнікі Камсамольскага ФАПа надаюць прафілактыцы каранавiруснай інфекцыі

09.11.2021

Вялікую ўвагу ў абслугоўванні пацыентаў медработнікі Камсамольскага ФАПа і яго загадчыца Таццяна КОЎЗУН (на здымку) надаюць прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі.

Аб работніках Камсамольскага фельчарска-акушэрскага пункта можна смела сказаць, што кожны з іх з адказнасцю і поўнай аддачай падыходзіць да сваіх прафесійных абавязкаў і да кожнага пацыента ставіцца з клопатам і цеплынёй. Асаблівага цяпер, калі жыццё і здароўе людзей у перыяд каранавiруснай інфекцыі асабліва важныя.

Камсамольскі ФАП, загадчыцай якога ўжо многія гады працуе добрай душы чалавек Таццяна Коўзун, ставіцца да Старыцкай участковай бальніцы. Падтрымлівае парадак, чысціню і ўтульнасць адказная і добрасумленная санітарка Таццяна Пашуціна.

Як і ў многіх установах аховы здароўя, тут таксама праходзіць вакцынацыя ад COVID-19. З 486 чалавек, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання ФАПа, па стане на 4 лістапада 119 чалавек ужо прышчэплена двухкампанентнай вакцынай, першым кампанентам - 65.

09 11 21 37

Таццяна Коўзун робіць прышчэпку Ніне Красоўскай

– Колькасць захворванняў каранавiруснай інфекцыяй знізілася, – кажа Таццяна Уладзіміраўна. - У асноўным хварэюць непрышчэпленыя пацыенты, але пасля хваробы многія вырашаюць абараніцца. Таксама хочацца адзначыць, што ў восеньскі перыяд людзі прыходзяць і на прышчэпку ад грыпу. Такіх на сёння вакцынавана ўжо 94 чалавекі.

Перад прышчэпкай усе пацыенты праходзілі агляд, які праводзіла ўрач агульнай практыкі, загадчыца Старыцкага ўчастковага шпіталя Вераніка Тарацько. У абавязковым парадку вымяраліся тэмпература цела, сатурацыя, артэрыяльны ціск, пульс і частата дыхання. Таксама аўскультацыя лёгкіх, якая дазваляе вызначыць тып дыхання. Аглядалася зяпа на наяўнасць прыкмет ВРВІ. Калі ў пацыента ніякіх скаргаў няма, тады ён дапускаўся да вакцынацыі. Калі ж такія былі, то чалавек не прышчапляўся. Яму прызначалася лячэнне, і калі ён выздаравее, толькі праз чатырнаццаць дзён пасля гэтага павінен прайсці паўторны агляд.

09 11 21 38

Вераніка Тарацько

Таццяна Коўзун сумесна з Веранікай Тарацько выязджае і на дом да пажылых жыхароў і інвалідаў, якім дабрацца да ўстановы аховы здароўя цяжка, але яны жадаюць вакцынавацца. На гэты выпадак у лекараў для транспарціроўкі вакцыны ў наяўнасці ёсць тэрмасумка. Акрамя гэтага, для вакцынацыі арганізоўваюцца выезды і для работнікаў арганізацый, якія абслугоўваюцца на тэрыторыі здраўпункта.

Адной з жадаючых зрабіць прышчэпку ў дзень нашага наведвання была Надзея Карпучок. Дарэчы, яна прапрацавала фельчарам Камсамольскага ФАПа сорак гадоў. Усё з цеплынёй адзываюцца аб ёй, як аб добрасумленным і кваліфікаваным спецыялісце. Нават сёння да Надзеі Васільеўны як да дасведчанага медыцынскага работніка звяртаюцца за радай і дапамогай, у чым яна ніколі не адмаўляе.

– Я прыйшла зрабіць прышчэпку расійскай вакцынай «Спадарожнік V», – кажа Надзея Васільеўна. - Прышчапілася ад грыпу і, пачакаўшы тры тыдні, прыйшла прышчапіцца ад COVID-19. У мяне пяцёра ўнукаў, тры праўнукі, у чаканні яшчэ дваіх праўнукаў, таму хварэць нельга. І калі ёсць магчымасць зберагчы сябе ад каранавiруснай інфекцыі, то лепш вакцынавацца.

Каб засцерагчы сябе, Ніна Красоўская таксама прыйшла зрабіць прышчэпку ад каранавіруса першым кампанентам.

- У восеньскі перыяд людзі больш схільныя прастудным захворванням – кажа Ніна Аляксандраўна. - Таму ў кастрычніку я зрабіла прышчэпку ад грыпу. Сёння - ад кавіда, каб захаваць сваё здароўе і засцерагчы родных.

Алена Аляксандраўна Громава разам з мужам ужо зрабіла двухкампанентную вакцыну. Лічыць, што вакцынацыя неабходна, каб зберагчы сябе, сваіх блізкіх, а таксама каб дзеці маглі прыязджаць у госці і не баяцца, што могуць прывезці інфекцыю.

Аўтар: Наталля Давыдзенка

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы