Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскім медыкам перадалі прадуктовыя наборы ў рамках акцыі «Прафсаюзы Міншчыны - медыкам з удзячнасцю»

09.11.2021

Зусім нядаўна стартавала шырокамаштабная акцыя, ініцыяваная абласным аб'яднаннем прафсаюзаў пад дэвізам «Прафсаюзы Міншчыны - медыкам з удзячнасцю».

Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі перадаюць прадуктовыя наборы медыцынскім работнікам, якія працуюць у «чырвоных зонах».

Прадуктовыя наборы, а таксама словы падтрымкі і падзякі медыцынскім работнікам Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы адрасавалі старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аляксандр Дрэйчук і старшыня Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч.

Падчас уручэння каштоўных падарункаў Аляксандр Дрэйчук падзякаваў медработнікам ЦРБ за працу і цярпенне. Паводле слоў Аляксандра Аляксандравіча, сёння важна падтрымаць медыкаў у эпідэміялагічнай абстаноўцы, каб кожны адчуваў падтрымку.

У сваю чаргу галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Сяргей Пацяйковіч падзякаваў гасцям за прадуктовыя наборы, адзначыўшы, што зараз дапамога медыкам як ніколі дарэчы. Ён распавёў, што наборы будуць перададзены ў «рэанімацыю», два інфекцыйныя аддзяленні, а таксама паліклінічныя кабінеты, якія працуюць непасрэдна з кавіднымі пацыентамі.

Аўтар: Павел Шэін

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы