Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскім медыкам быў перададзены партатыўны кіслародны канцэнтратар

12.11.2021

У Капыльскую цэнтральную раённую бальнiцу працягвае паступаць дапамога. На днях медыкам быў перададзены партатыўны кіслародны канцэнтратар, які дазваляе падаваць пацыенту кісларод у больш высокай канцэнтрацыі, чым у атмасферным паветры.

Сродкі для набыцця абсталявання вылучыў Беларускі рэспубліканскі прафесійны саюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Выказаўшы словы ўдзячнасці і падзякі медыкам, якія выдатна спраўляюцца са сваёй працай у пікавы перыяд захворвання каранавіруснай інфекцыяй, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык адзначыў, што бязвыплатная спонсарская дапамога мае мэтавае прызначэнне - умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя ва ўмовах аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19.

- Новы апарат для кіслароднай тэрапіі ў дадатак да наяўных у бальніцы трыццаці кіслародных кропак дазволіць палепшыць медыцынскую дапамогу пацыентам з COVID-19, - кажа галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Пацяйковіч. - Кіслародныя канцэнтратары простыя ў выкарыстанні: уключыў у разетку, націснуў на кнопку - і працэс пайшоў. Яны абсталяваны бактэрыяльным фільтрам, валодаюць прадукцыйнасцю 5 л у хвіліну. Вядома, стацыянарная кіслародная кропка хоць і выдае большы паток, усё ж такі прывязана да вызначанага памяшкання. Перавага партатыўнага кіслароднага канцэнтратара ў тым, што ён можа працаваць дзе заўгодна, яго можна перамяшчаць ад пацыента да пацыента, і ён не залежыць ад ёмістасці і магутнасці кіслароднай станцыі. Дарэчы, новы апарат будзе запатрабаваны ў перапрафіляваным інфекцыйным аддзяленні № 1, дзе раней была гінекалогія.

- Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто дапамагае нашай бальніцы, - адзначыла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Капыльскай ЦРБ Людміла Лагун. - Гэта вялікі падарунак для ўсіх нашых пацыентаў і запамога ў працы медыкаў, якія вытрымліваюць барацьбу з пандэміяй.

Па словах старшыні Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Сцяпура, прафсаюз працягвае аказваць матэрыяльную дапамогу медыкам.

- Самае каштоўнае для чалавека - жыццё. Любы неабыякавы чалавек павінен рабіць дабро і дапамагаць навакольным. Не застаецца ў баку ад добрай справы і прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Раней 200 спецыяльных ахоўных камбінезонаў для медыцынскага персаналу Капыльскай ЦРБ перадаў старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода — удакладніла Ірына Станіславаўна. - Таксама кожная пяршоўка пералічвае грашовыя сродкі ў памеры 2% ад членскіх прафсаюзных узносаў на адпаведны разліковы рахунак Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў для фінансавання мерапрыемстваў, якія праводзяцца раённымі, гарадскімі аб'яднаннямі прафсаюзаў у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Так выбудоўваецца свайго роду ланцужок узаемадапамогі на карысць жыцця.

Аўтар: Таццяна БОХАН

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы