Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Юныя таленты Капыльшчыны годна выступілі на абласным аглядзе-конкурсе «Акорды мужнасці»

12.11.2021

Юныя таленты Капыльшчыны дастойна прадставілі раён на абласным аглядзе-конкурсе ваенна-патрыятычнай песні «Акорды мужнасці», які праходзіў у дыстанцыйнай форме.

Пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага педагога і кіраўніка ўзорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо» Таццяны Ермаловіч былі падрыхтаваны нумары ў шасці намінацыях і прадстаўлены для конкурсу. І ў дзвюх намінацыях юныя капыляне сталі пераможцамі.

Так, у намінацыі «Ансамбль» (6-12 гадоў) узнагароджана ўзорная студыя эстраднага вакалу «Кліо», якая працуе пры цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна, якая прадставіла песню «Мама Беларусь». Рабяты сталі пераможцамі, за што атрымалі Дыплом I ступені.

«Кліо» - неаднаразовыя пераможцы разнастайных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фестываляў. Гэта калектыў энергічных, творчых, харызматычных і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія займаюцца любімай справай, заўсёды здзіўляюць і захапляюць гледача сваім выкананнем.

У намінацыі «Індывідуальнае выкананне» (10-13 гадоў) у жанры эстрадная песня з кампазіцыяй «Бусел на даху» ярка выступіла юная і таленавітая Мілана Іванова, навучэнка сярэдняй школы № 2 г. Капыля, якая стала ўладальніцай Дыплома II ступені.

- Мілана - творчая, здольная і адораная дзяўчынка. З пачатковай школы наведвае аб'яднанні па інтарэсах, факультатыў па музыцы «Вакальны ансамбль», дзіцячую школу мастацтваў і з'яўляецца выхаванкай студыі «Кліо». Самае галоўнае - у яе ёсць жаданне, і гэта важны аспект у дасягненні поспеху, - так характарызуе юную вакалістку Таццяна Барысаўна.

Для таго, каб таленавітыя капыляне на высокім узроўні паказалі вакальнае выканальніцкае майстэрства і артыстызм, прыйшлося ўпарта папрацаваць.

— Мы заўсёды напрацоўваем рэпертуар, —кажа Таццяна Барысаўна. - На працягу ўсёй працы з дзецьмі ў аб'яднанні па інтарэсах эстраднага вакалу праглядаем розную тэматыку, і, калі абвясцілі конкурс «Акорды мужнасці», нам было што прапанаваць і годна выступіць. Варта адзначыць, што розныя выступленні і праекты ўдзельнікаў узорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо» можна паглядзець на YouTube канале «Кліо», а таксама падпісацца, націснуўшы на званочак, і тым самым падтрымаць юных і таленавітых капылян.

Аўтар: Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы