Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Па выніках працы за першае паўгоддзе выкананы мэтавыя індыкатары рэалізацыі Плана развіцця асобных рэгіёнаў у Капыльскім раёне

15.11.2021

Так, па суадносінах выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) у разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка – 34,5 працэнта да ўзроўню рэспублікі пры гадавым заданні 33,5 працэнта.

Па суадносінах індэкса змянення колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва - 100 працэнтаў да ўзроўню рэспублікі пры гадавым заданні 99,1. Не забяспечана выкананне мэтавага паказчыка па суадносінах намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (77,5 працэнта да ўзроўню рэспублікі пры гадавым заданні 78,5).

Планам развіцця асобных рэгіёнаў у Капыльскім раёне прадугледжана да рэалізацыі 24 інвестыцыйных праекта і 9 інвестыцыйных прапаноў, у тым ліку ў 2021 годзе – 12 праектаў і 5 прапаноў. У студзені-верасні бягучага года рэалізаваны інвестыцыйны праект (8,3 працэнта да плана на 2021 год), працягваецца рэалізацыя 11 праектаў (91,7 працэнтаў да плана).

У ходзе пасяджэння праца Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» (Капыльскага УЭС) па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Стварэнне валаконна-аптычнай інфраструктуры спажыўцам для далейшага лічбавага развіцця галін эканомікі» прызнана эфектыўнай. Адзначана таксама станоўчая праца Капыльскага кааппрама па рэалізацыі інвестыцыйнай прапановы «Будаўніцтва цэха па вытворчасці мясных паўфабрыкатаў».

Перад кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна пастаўлена задача актывізаваць працу па галінах і выкарыстоўваць усе наяўныя рэзервы па забеспячэнні бясстратнай працы арганізацый, укладанні інвестыцый у асноўны капітал, пашырэнню і мадэрнізацыі вытворчасцяў, росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы ва ўвязцы з ростам прадукцыйнасці працы. Па ўсіх пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні, якія будуць знаходзіцца на далейшым кантролі райвыканкама.

Аўтар: Таццяна БОХАН

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы