Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У рамках акцыі «Мы гэтай памяці верныя» каля помніка загінуўшым у гады вайны жыхарам вёскі Свідзічы прайшоў мітынг

15.11.2021

Члены грамадскіх і маладзёжных аб'яднанняў са смуткам успаміналі трагічныя падзеі 8 лістапада 1942 года і людзей, якія пайшлі назаўжды - 27 дарослых і 18 дзяцей, якіх знішчылі гітлераўцы падчас карнай аперацыі.

Член клуба «Патрыёты Радзімы» Алеся Берднік распавяла, што яе землякі дапамагалі партызанам прадуктамі, цёплым адзеннем, збіралі боепрыпасы і здабывалі важныя звесткі.

У сваім выступе намеснік старшыні Савета РА ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Барыс Дзенісюк і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч аднадушна адзначылі, што маладое пакаленне памятае гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і нікому не ўдасца перапісаць нашу гісторыю.

Удзельнікі акцыі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць мірных жыхароў, якія загінулі за будучыню і незалежнасць краіны, да помніка ўсклалі жывыя кветкі і запалілі лампады.

Выпускніку 11-га класа Уладзіміру Аніферу быў уручаны білет члена БРСМ.

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы