Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

ФСАН паведамляе: з 1 кастрычніка 2022 года ўводзіцца добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі

17.11.2021

З 1 кастрычніка 2022 года згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2021 года № 367 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі» ўводзіцца добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі. Мэта новаўвядзення - пашырыць магчымасці для павышэння матэрыяльнага забеспячэння ў старасці, стымуляваць удзел грамадзян у добраахвотным страхаванні. З'яўленне новай пенсійнай сістэмы не закранае дзяржаўныя абавязацельствы па салідарнай пенсійнай сістэме.

Ажыццяўляць страхаванне будзе РУСП «Стравіта», якое ўжо амаль 20 гадоў займаецца добраахвотным страхаваннем жыцця і дадатковай пенсіі. У адрозненне ад дзейных праграм, пры страхаванні дадатковай пенсіі з прымяненнем норм Указа нумар 367 задзейнічаецца новы фінансавы стымул - дзяржаўнае суфінансаванне. Яно заключаецца ў тым, што частка ўзносаў на назапашвальную пенсію будзе аплачана з дзяржаўных сродкаў. Такім чынам, дзяржава падтрымае работнікаў, якія прынялі рашэнне самастойна паўплываць на свой даход у пенсіённым узросце.

Падрабязнасці — у інтэрв'ю з начальнікам Капыльскага райаддзела Мінаблупраўлення ФСАН Святланай КУРЧЫК.

— Святлана Анатольеўна, як будзе працаваць механізм страхавання?

- Работнік нараўне з абавязковым 1-працэнтным узносам у бюджэт фонду можа, па жаданні, выплачваць дадатковы ўзнос на назапашвальную пенсію па выбраным ім тарыфе, але не больш за 10% ад фактычнага заробку. У выпадку ўдзелу работніка ў дадзенай праграме працадаўца абавязаны будзе заплаціць дадатковы ўзнос на назапашвальную пенсію - суразмерна тарыфу ўзносу работніка, але не больш за 3 працэнтныя пункты.

Гэта не стане дадатковай нагрузкай для наймальніка, бо агульны ўнёсак на пенсійнае страхаванне будзе супамерна зменшаны. Так, калі ў пенсіённыя накапленні работніка трэба будзе накіраваць 2 працэнты, то ў бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва наймальнік пералічыць 26 працэнтаў. У выніку, у суме ўзнос, як і раней, складзе 28%.

— Хто можа ўдзельнічаць у новым страхаванні?

— Удзельнічаць у дадатковым пенсіённым страхаванні могуць працуючыя грамадзяне пры ўмове, што за іх работадаўцам выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы на пенсіённае страхаванне і на дату пачатку тэрміну дадатковага назапашвальнага пенсійнага страхавання да дасягнення імі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту застаецца не менш як 3 гады.

— Якія фінансавыя стымулы прадугледжаны для ўдзельнікаў назапашвальнай пенсійнай сістэмы?

— Для ўдзельнікаў сістэмы дадатковага назапашвальнага пенсійнага страхавання прадугледжана льгота па падаходным падатку. Памер заробку работніка, з якога работадаўцам вылічаецца падаходны падатак (13 працэнтаў), будзе зменшаны на велічыню страхавога ўзносу, выплачанага за кошт сродкаў работніка. Магчымасць атрымання ў спадчыну пенсійных назапашванняў і гарантыя захаванасці пенсіённых зберажэнняў. Указам № 367 гарантуецца норма даходнасці па пенсійных зберажэннях у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, якая дзейнічае ў адпаведным перыядзе тэрміну страхавання, і прадугледжана налічэнне дадатковай даходнасці (страхавога бонуса).

— Як пачаць удзельнічаць у новай сістэме аб страхаванні?

— З 1 кастрычніка 2022 года неабходна звяртацца ў РУСП «Стравіта». Падаць заяву і заключыць дамову можна пры асабістым візіце ў страхавую арганізацыю або ў электронным выглядзе на сайце кампаніі. Ініцыятарам заключэння дагавора можа быць толькі сам работнік. Ён самастойна выбірае тарыф узносу, які ў сукупнасці з узносам работадаўцы не можа перавышаць 13 працэнтаў, і тэрмін выплаты (атрымання) дадатковай пенсіі - на працягу 5 або 10 гадоў пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Аб заключэнні дагавора і ўдзеле ў новай праграме неабходна паведаміць работадаўцу. Абраны тарыф работнік мае права змяняць па пісьмовай заяве, але не часцей за 1 раз у год.

— Ці можна скасаваць (перапыніць) дамову і забраць грошы раней наступу пенсійнага ўзросту?

— Забраць грашовыя сродкі датэрмінова нельга (за выключэннем выпадкаў устанаўлення работніку ў перыяд да дасягнення агульнага пенсійнага ўзросту 1 або 2 групы інваліднасці). Але спыніць выплату страхавых узносаў можна. У гэтым выпадку назапашаная сума фіксуецца, на яе працягвае налічвацца прыбытковасць. Выплата будзе ажыццяўляцца толькі пасля наступлення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, зыходзячы з назапашаных сродкаў.

Ад чаго залежыць сума дадатковай пенсіі?

— Сума назапашванняў будзе залежаць ад шэрагу фактараў: тэрміну страхавання, сумы адлічэнняў, перыяду выплаты дадатковай пенсіі, памеру стаўкі рэфінансавання, памеру заработнай платы работніка, інвестыцыйнай палітыкі страхаўшчыка.

Пра годны прыбытак у старасці трэба клапаціцца загадзя праз дадатковую добраахвотную пенсійную праграму. У цэлым новая праграма спалучае інтарэсы работніка, працадаўцы і дзяржавы: плюс для работніка - даступны і зразумелы механізм фарміравання дадатковай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы, плюс для работадаўцы - адсутнасць дадатковай фінансавай нагрузкі, плюс для дзяржавы - фарміраванне доўгатэрміновага інвестыцыйнага рэсурсу для эканомікі.

Клопат аб будучай пенсіі павінен стаць звыклым для кожнага чалавека. Новая сістэма добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі прымушае кожнага грамадзяніна задумацца над уласнай стратэгіяй падрыхтоўкі да старасці.

Бяседаваў Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы