Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне нараўне з іншымі раёнамі Мінскай вобласці ў 2022 годзе з'явяцца новыя малочна-таварныя фермы

17.11.2021

Як паведамляецца на сайце Мінскага аблвыканкама, у вобласці сёння востра стаіць праблема падзяжу жывёлы, што прыводзіць да скарачэння мясной і малочнай прадукцыі. Для таго, каб яе вырашыць, у рэгіёне рэалізуюць праграму па падтрымцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якая нацэлена на ўзвядзенне новых сельскагаспадарчых аб'ектаў, паляпшэнне ўмоў для ўтрымання маладняку і дойнага статка.

«Сёння гаспадарцы, якая не мае вялікай выручкі, складана пабудаваць сучасную малочна-таварную ферму або іншы важны аб'ект у кароткія тэрміны. Для таго, каб яны будавалі аб'екты з добрымі ўмовамі для статка і пачыналі эфектыўна працаваць, мы выдзяляем грашовыя сродкі на пэўныя мэты. Напрыклад, на праектаванне фермы, закупку матэрыялаў для будаўніцтва і абсталявання. Усю астатнюю працу часта выконваюць самі прадпрыемствы. Так, дзякуючы гэтай праграме да канца бягучага года ў Мінскай вобласці ўвядуць у эксплуатацыю 44 новыя аб'екты, сярод якіх 5 малочна-таварных ферм. У наступным годзе плануем узвесці 17 малочна-таварных ферм», - распавёў Васіль Сысоеў.

На сённяшні дзень аб'екты, якія будуць узведзены ў наступным годзе, праектуюцца. Яны з'явяцца ў Слуцкім, Салігорскім, Любанскім, Капыльскім, Клецкім раёнах. Плануецца, што ў цэлым на ўтрыманні там будзе знаходзіцца 17 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. «Будуем фермы для 800, а ў перспектыве для 1-2 тыс. галоў. Гэта вялікія памяшканні з умовамі, якія дазваляюць жывёлам адчуваць сябе камфортна і даваць добрыя вынікі па надою не ніжэй за 7 тыс. літраў,» - падкрэсліў старшыня камітэта.

На сённяшні дзень на фермах у Мінскай вобласці налічваецца крыху больш за 320 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Сталічны рэгіён выходзіць на 6 тыс. л надою малака ад адной каровы.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы