Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пасяджэнне абноўленага Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў адбылося ў рэжыме відэаканферэнцыі

17.11.2021

Па словах першага сакратара РК ГА «БРСМ» Анастасіі Збіруховіч, Маладзёжны парламент складаецца з 19 дэпутатаў, з іх 14 - гэта пачаткоўцы. Яны - актывісты, якія дамагліся значных поспехаў у вучобе, якія маюць сур'ёзную грамадзянскую пазіцыю, якія жадаюць быць карыснымі грамадству. Менавіта гэтыя юнакі і дзяўчаты набралі больш за ўсё галасоў пры выбарах у парламент у сваіх установах адукацыі.

Адкрыла сустрэчу старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Пазнаёміўшы зноў абраных дэпутатаў з працай Маладзёжнага парламента, яна адзначыла, што праца калектыўнага органа накіравана на арганізацыю працэсаў прыняцця рашэнняў па пытаннях маладзёжнай палітыкі. Паколькі ў склад парламента ўваходзяць ініцыятыўныя, крэатыўныя і мэтанакіраваныя падлеткі, то яны павінны быць памочнікамі раённага Савета дэпутатаў, даносіць старэйшаму пакаленню свае ідэі па пытаннях маладзёжнай палітыкі, а яшчэ вучыцца таму, як працуюць органы ўлады.

У рамках пасяджэння маладым людзям таксама распавялі аб дзеючых камісіях, у напрамку якіх яны ў далейшым будуць сябе рэалізоўваць. Першая - па арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі, папулярызацыі фізічнай культуры, спорту і турызму. Другая - па ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі і развіцці валанцёрскага руху. І, нарэшце, трэцяя — па адукацыі, вучнёўскiм самакіраваннi і падтрымцы маладзёжных ініцыятыў.

Члены раённага Маладзёжнага парламента ўнеслі прапановы і мерапрыемствы ў план дзейнасці парламента на 2022 год. Сярод іх - сустрэчы з цікавымі людзьмі, наведванне сацыяльных аб'ектаў, у тым ліку дамоў сямейнага тыпу, арганізацыя цікавых паездак, ажыццяўленне разнастайных фестываляў і акцый і інш. Па выніках сустрэчы парламентарыям раздалі «хатняе заданне»: падумаць над новымі ініцыятывамі развіцця Капыльшчыны, а таксама над правядзеннем цікавых для іх мерапрыемстваў.

17 11 21 11

Дыялог у рэжыме відэаканферэнцыі сабраў нямала прадстаўнікоў Маладзёжнага парламента

Заслугоўвае ўвагі ініцыятыва Віялеты Астрэйка. Гімназістка прапанавала правесці чэлендж «I гэта мой горад!», падчас якога вучні раскажуць пра любімае месца ў горадзе з дапамогай фатаграфій або відэа, а таксама эка-флэшмоб «Чысты горад», дзе школьнікі змогуць акультурыць вуліцы нашага горада. Ідэя Крысціны Ладуцькі са Старыцкай сярэдняй школы аб тым, каб напярэдадні навагодніх свят парадаваць выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Капыльскага раёна, спадзяемся, таксама знойдзе нямала водгукаў сярод неабыякавых падлеткаў. Школьніца прапанавала падарыць дзеткам навагодні настрой, правёўшы для іх забаўляльную гульню, казку або тэатралізаванае прадстаўленне.

Важна, каб інфармацыя аб Маладзёжным парламенце была даступна кожнаму чалавеку, які не хоча сядзець на месцы і рады зрабіць нешта важнае не толькі для сябе, але і для навакольных. Таму ў сетцы Інтэрнэт, у прыватнасці ВКонтакте, ёсць старонка, якая распавядае аб дзейнасці юных парламентарыяў. Створана таксама група і ў вайберы, дзе маладыя людзі дзеляцца сваімі ідэямі і прапановамі. На чарговым пасяджэнні агучаныя ініцыятывы юных парламентарыяў разгледзяць і, цалкам магчыма, унясуць у асноўны план працы.

Аўтар: Таццяна БОХАН

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы