Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч: «Праект новай Канстытуцыі адказвае на запыты людзей»

17.11.2021

Рабочая група, у склад якой увайшлі і парламентарыі, прадставіла Кіраўніку дзяржавы дапрацаваны праект новай Канстытуцыі. У самы бліжэйшы час дакумент будзе вынесены на разгляд Канстытуцыйнай камісіі. Гэта накладае асаблівую адказнасць на дэпутатаў - членаў Канстытуцыйнай камісіі ў плане якаснай дапрацоўкі тэксту праекта. Да гэтага працэсу павінны актыўна падключыцца ўсе дэпутаты.

На гэту тэму гутарым са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  па бюджэце і фінансах Людмілай Ніжэвіч.

— Людміла Іванаўна, грамадскае абмеркаванне Канстытуцыі не за гарамі і ў яго правядзенні дэпутацкаму корпусу адведзена вельмі сур'ёзная роля. Ці не так?

- Безумоўна. Задача дэпутата - не толькі фарміраванне заканадаўчай базы, але і растлумачэнне дзеючага заканадаўства, вывучэнне правапрымяняльнай практыкі на месцах. Сустрэчы з насельніцтвам, калектывамі працоўных, правядзенне дыялогавых пляцовак нараўне з асабістымі прыёмамі грамадзян - гэта асноўныя формы працы дэпутатаў у акругах. Праца гэта вядзецца на пастаяннай аснове, больш шчыльна да абмеркавання асноўных змяненняў у Канстытуцыю, правядзення рэспубліканскага рэферэндуму дэпутаты плануюць падысцi ўжо ў бягучым месяцы.

— На аснове дзеючай Канстытуцыі нам удалося пабудаваць асновы нашай дзяржавы. Але сёння прыйшоў час ісці далей. І ў Канстытуцыі, безумоўна, павінны знайсці адлюстраванне тыя запыты, якія сёння ёсць у грамадстве. На якія з іх трэба звярнуць увагу?

— Перш за ўсё на тое, што кожны чалавек павінен праяўляць сацыяльную адказнасць: сваёй працай, іншымі формамі грамадска карыснай дзейнасці ўносіць пасільны ўклад у ажыццяўленне задач дзяржавы і грамадства. Імкненне да лепшага, дасканалага патрабуе пэўных намаганняў і асабістай адказнасці кожнага члена грамадства. Усе дапаўненні і змяненні Канстытуцыі навеяны выклікамі часу і толькі ўмацоўваюць ужо сфарміраваны фундамент нашай дзяржавы.

— У абмеркаванні змен прыняла ўдзел вельмі  вялікая колькасць  людзей:  як юрыстаў,  заканадаўцаў, так і прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі, грамадскіх аб'яднанняў. Што мы бачым па выніку гэтых абмеркаванняў? Што сёння самае важнае для людзей?

- Захаванне стабільнасці ў грамадстве, незалежнасці і непахіснасці народаўладдзя. Вось тры асноўныя пастулаты, як мне здаецца, якія сталі на дадзеным этапе самымі галоўнымі для беларусаў і чырвонай ніткай, якія праходзяць у праекце новай Канстытуцыі.

Беларусы былі і застаюцца міралюбівымі людзьмі, хочуць жыць у міры і згодзе як унутры сваёй краіны, так і з суседнімі дзяржавамі, блізкімі і далёкімі. Мы добра памятаем урокі гісторыі, мы не жадаем ваяваць, канфліктаваць, але наша незалежнасць павінна быць непарушная, і мы за яе пастаім.

Маючы зносіны з выбаршчыкамі, я бачу, што простаму чалавеку важней за ўсё замацаванне ў Канстытуцыі яго канстытуцыйных правоў і свабод, іх дзяржаўная абарона, магчымасць раўнапраўнага ўдзелу ў кіраванні дзяржавай. Калі чалавек упэўнены ў сваім дабрабыце, бяспецы, будучыні сваіх дзяцей, тады ўсе астатнія пытанні сыходзяць на другі план. Галоўнае, каб рашэнні, якія прымаюцца на дзяржаўным узроўні, працавалі на яго дабро, на балазе яго сям'і, краіны ў цэлым.

Бяседаваў Сяргей КОЗЕЛ

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы