Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З 19 па 22 лістапада кіроўцаў у Капыльскім раёне ДАІ праверыць на цвярозасць

18.11.2021

З 19 па 22 лістапада на тэрыторыі Капыльскага раёна пройдзе прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца». Мэта мерапрыемства - умацаванне транспартнай дысцыпліны, актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап'янення.

Як паведаміў старшы інспектар аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Сяргей Барадзін, кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення адно з самых сур'ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі.

Нагадаем, што Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, згодна з якім меры адміністрацыйнага ўздзеяння за нецвярозае кіраванне 1 сакавіка гэтага года сталі больш жорсткімі. Новым КоАП прадугледжана градацыя алкагольнага ап'янення кіроўцы. Да 0,8 праміле ўключна - штраф 100 базавых велічынь і пазбаўленне правоў на 3 гады, больш за 0,8 праміле - 200 базавых велічынь штрафу з пазбаўленнем правоў на 5 гадоў.

- За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці. - рэзюмаваў Сяргей Барадзін.

Вартавыя дарог заклікаюць: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку Капыльскага РАУС па тэлефоне 102!

Аўтар: Павел Шэін

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы