Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Участковы інспектар з Капыльскага раёна атрымаў новы аўтамабіль у сваё прафесійнае свята

19.11.2021

У Дзень заснавання службы ўчастковых інспектараў міліцыі на тэрыторыі УУС Мінскага аблвыканкама прайшла цырымонія ўзнагароджання. Лепшым участковым цэнтральнага рэгіёна ўручылі ключы ад службовых аўтамабіляў і іншыя ўзнагароды. Сярод іх і міліцыянеры Капыльшчыны.

Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, які адзначыў, што служба ўчастковых інспектараў - гэта важны элемент нацыянальнай бяспекі.

- Участковыя з'яўляюцца першымі памочнікамі старшыняў райвыканкамаў, сельсаветаў, кіраўнікоў гаспадарак. Ад іх многае залежыць, бо яны працуюць у цеснай звязцы з людзьмі, вырашаюць іх пытанні, разумеюць, якія праблемы ўласцівы сельскай мясцовасці і як навесці там парадак, – прагучала ў звароце Аляксандра Генрыхавіча.

Лепшых супрацоўнікаў службы ён адзначыў заслужанымі ўзнагародамі ад Мiнаблвыканкама і Міністэрства ўнутраных спраў. Так, адзін з узнагароджаных - участковы Блеўчыцкага сельвыканкама Андрэй Трублоўскі. Яму быў уручаны нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнік МУС».

Сярод прадстаўнікоў 19 раёнаў, якія атрымалі ключы ад новых службовых аўтамабіляў, быў і Сяргей Лазоўскі, участковы інспектар Грозаўскага сельвыканкама.

Таксама падчас мерапрыемства нагруднага знака ад МУС «За садзейнічанне» быў удастоены старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык.

- Можна шмат чаго патрабаваць ад участковых, але, калі ім няма на чым дабрацца ў аддаленую вёску, гэта нікуды не падыходзіць – адзначыў старшыня Мiнаблвыканкама Аляксандр Турчын у сваёй урачыстай прамове.

Павел Шэін

Фота mlyn.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы