Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дырэктар Капыльскага раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі

03.12.2021

Дырэктар Капыльскага раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Нематэрыяльная спадчына — здабытак краіны». 

За плённую працу і высокі прафесіяналізм у справе выяўлення, вывучэння і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, папулярызацыю традыцыйных духоўных каштоўнасцей наша зямлячка атрымала грамату ад Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Навукова-практычная канферэнцыя адбылася ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» ў Барысаве. Гаворка ішла аб комплексным падыходзе ў працы з гісторыка- культурнай спадчынай як на тэрыторыі Міншчыны ў цэлым, так і на месцах – у раёнах і асобных населеных пунктах.

– Капыльшчына мае свой непаўторны лакальны варыянт ткання ручнікоў, фарміраванне якога адбывалася пад уплывам спецыфічных для раёна фактараў, – падзялілася з удзельнікамі канферэнцыі Таццяна Волкава. – Выдатнымі ткачыхамі заўсёды славілася вёска Семежава, якая ўпершыню ўпамінаецца 1582 годам як уласнасць Радзівілаў. Да XIX стагоддзя Семежава вядома як буйны цэнтр народнага мастацкага ткацтва.  Вырабы семежаўскіх ткачых – ручнікі, абрусы, дываны, дарожкі, посцілкі, адзенне – увабралі лепшыя рысы традыцыйнага народнага ткацтва Капыльшчыны.

Як адзначыла ў сваім выступленні Таццяна Волкава, сёння адсутнічае прамая перадача традыцыі ткацтва ад маці да дачкі, таму гэтую задачу на сябе ўзяў раённы цэнтр ткацтва, што пачаў  сваю працу ў верасні 2005 года.  Яго  супрацоўнікі зай-маюцца пошукавай, экскурсійнай, прапагандысцкай дзейнасцю, арганізацыяй работы гурткоў па навучанні моладзі ткацтву, выпускам сувенірнай прадукцыі.

– За апошнія гады супрацоўнікі цэнтра ткацтва дасканала асвоілі тэхніку ткацтва закладных ручнікоў і свае навыкі перадаюць навучэнцам «Школы ткачоў», – гаворыць Таццяна Мікалаеўна. – Паколькі цэнтр працуе ў цеснай сувязі з мясцовай школай, адміністрацыя заахвочвае і развівае інтарэс дзяцей да заняткаў па ткацтве. Школьнікі з задавальненнем право-дзяць экскурсіі па экспазіцыі цэнтра ткацтва, расказваюць пра  асаблівасці семежаўскага закладнога ткацтва.

Дарэчы, закладное ткацтва чырвона-белых ручнікоў пастаянна дэманструецца на розных абласных і рэспубліканскіх святах. Сярод іх – «Вясновы букет», «Купалле. Александрыя збірае сяброў», «Слуцкія паясы», «Матчыны кросны», фестываль-кірмаш «Дажынкі» і інш. Пазнаёміцца з закладнымі ручнікамі змаглі і ў г. Маскве падчас правядзення выставы-прэзентацыі Мінскай вобласці ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь «Гасціннае падвор’е», у г. Стамбуле (Турцыя) у рамках ХХ міжнароднага фестывалю мастацтваў «Бююкчэкмеджэ», а таксама ў г. Жытоміры (Украіна) на II форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

– Навукова-практычная канферэнцыя прайшла цікава і змястоўна, – дзеліцца ўражаннямі Таццяна Волкава. – А тыя веды, якія атрымала падчас канферэнцыі, спатрэбяцца мне для далейшай працы. Кожны з нас павінен адчуваць сваю адказнасць за захаванне сваёй гісторыі. І каб не пазбавіцца сваіх каранёў, нам  патрэбна ведаць свае традыцыі, зберагаць іх і перадаваць малодшаму пакаленню.

Таццяна БОХАН

Источник: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы