Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне стартуе акцыя МНС «Апавяшчальнік у кожны дом»

06.12.2021

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 4 па 12 снежня 2021 года ў краіне, як і ў Капыльскім раёне, стартуе рэспубліканская акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе «Апавяшчальнік у кожны дом».

У перыяд акцыі будзе актывізавана праца назіральных камісій з прыцягненнем да працы ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі. Асаблівая ўвага будзе акцэнтавана на правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у домаўладаннях беспрацоўных і (або) злоўжываючых спіртнымі напоямі. Будзе таксама праведзена работа па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверцы іх працаздольнасці у домаўладаннях адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, шматдзетных сем'яў, а таксама грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

У месцах з масавым знаходжаннем людзей работнікамі МНС будзе распаўсюджвацца наглядна-выяўленчая прадукцыя па тэматыцы неабходнасці ўстаноўкі і праверкі працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Тэма надзвычайных здарэнняў у жылым фондзе заўсёды застаецца актуальнай. Пра гэта кажа афіцыйная статыстыка пажараў па краіне. Як паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага РАНС Таццяна Шастакова, паводле аператыўных звестак за 11 месяцаў 2021 г.у рэспубліцы зарэгістравана павелічэнне колькасці загінуўшых людзей ад пажараў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 9,8% (з 541 да 594).

Павел Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы