Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр: умацаванне здароўя і павышэнне жыццёвага тонусу

06.12.2021

Што ўзімку можа быць лепш, чым умацаванне здароўя і павышэнне жыццёвага тонусу? І ў гэтым дапаможа раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

З пачаткам новага ацяпляльнага сезона ў капылян з'явілася выдатная магчымасць праводзіць з карысцю вольны час у малым і вялікім басейнах. Бо не сакрэт, што заняткі плаваннем дабратворна ўплываюць на арганізм чалавека не залежна ад полу і ўзросту. Як адзначыў дырэктар установы Віталь Чаркас, у ФАЦы створаны ўсе ўмовы, каб наведвальнікі адчувалі сябе ўтульна і камфортна. Так, у малым басейне зроблены рамонт душавых, усталявана новая чаша, а дзякуючы новай плітцы на сценах памяшканне зайграла яркімі фарбамі. Адным з ключавых элементаў стала ўстаноўка каскаду і воднай гарматы. Яны ўжо палюбіліся маленькім плыўцам, паколькі выконваюць не толькі эстэтычную, але і масажную функцыі.

Новаўвядзенні і ў вялікім басейне: усталявана сучасная сістэма водападрыхтоўкі, якая забяспечвае пастаянную цыркуляцыю вады, што дазваляе захоўваць яе чысціню і санітарную бяспеку. Да таго ж, у вялікім і малым басейнах падтрымліваецца камфортная тэмпература вады: 26-28 і 28-30 градусаў, адпаведна.

У рамках навучальнага раскладу магчымасць наведвання малога басейна ў раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прадугледжана і для навучэнцаў пачатковых класаў. Такія ўрокі фізкультуры для школьнікаў праходзяць адзін раз на тыдзень у буднія дні ў дзённы час з 9 да 15 гадзін згодна з устаноўленым графікам, прадастаўленым раённым вучэбна-метадычным кабінетам. Перш чым пагрузіцца ў басейн, школьнікі праходзяць неабходны інструктаж аб тым, як правільна паводзіць сябе на вадзе. Кожны занятак пачынаецца з размінкі, падчас якой настаўнікі фізічнай культуры і здароўя прапануюць дзецям практыкаванні на развіццё каардынацыі плавальных рухаў і цягавітасці.

— Басейн — гэта крута і выдатна, — кажа трэцякласнік СШ № 3 г. Капыля Арцём Бохан. - Спорт дапамагае нам быць здаровымі, а навыкі плавання заўсёды спатрэбяцца ў жыцці.

— Я таксама люблю плаваць, — кажа яго аднакласнік Аляксандр Язвінскі. - Таму што, калі апускаешся ў ваду, з'яўляюцца пачуццё лёгкасці і добры настрой.

Як адзначылі работнікі ФАЦа, наведвальнікаў басейнаў з кожным годам становіцца ўсё больш. Зараз людзі, якія вядуць актыўны лад жыцця і наведваюць басейн пастаянна, могуць набыць абанемент як на 4, 8, так і на 12 наведванняў. Зараз, праўда, адбыліся змены з тэрмінам дзеяння абанемента: калі раней яго можна было выкарыстоўваць на працягу ўсяго ацяпляльнага сезона, то зараз дакумент сапраўдны на працягу месяца. Бонус чакае і жадаючых адпачыць усёй сям'ёй: прадугледжаны безлімітны абанемент. Таксама ФАЦ заключыў дагаворы з многімі арганізацыямі горада і раёна, якія карыстаюцца рознымі відамі паслуг па графіку, у тым ліку і басейнам. І, каб прыцягнуць яшчэ больш наведвальнікаў, прадугледжаны пералік паслуг на льготных умовах для розных катэгорый грамадзян. Так, бясплатныя фізкультурна-аздараўленчыя паслугі прадастаўляюцца непаўналетнім (да 18 гадоў) дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў (пры прад'яўленні адзінага білета сіняга колеру), а таксама паўналетнім (да 23 гадоў) асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (пры прад'яўленні адзінага білета зялёнага колеру). Бясплатнымі паслугамі могуць скарыстацца і непаўналетнія, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная праца (паводле спісу), дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў (пры прад'яўленні пасведчання інваліда) і адзін з бацькоў. Пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання ў ліку ільготнікаў-інваліды I і II груп, члены Капыльскай раённай арганізацыі МГА БГА «ВФКiС» (пры прад'яўленні членскага білета Мінскай абласной арганізацыі БГА «ВФКiС»).

Ільготныя ж фізкультурна-аздараўленчыя паслугі з частковай аплатай іх кошту ў памеры 50% прадастаўляюцца дзецям са шматдзетных сем'яў, маючым траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў пры прад'яўленні копіі пасведчання шматдзетнай сям'і, выдадзенай адпаведным органам; дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, у якіх абодва або адзін з бацькоў з'яўляюцца інвалідамі I або II груп (пры прад'яўленні копіі пасведчання інваліда аднаго з бацькоў); людзям з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад'яўленні медыцынскай даведкі з рэкамендацыяй лекара аб наведванні; пенсіянерам па ўзросце (пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання) не больш за восем наведванняў у месяц. Льгота прадугледжана і для членаў Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (паводле спісаў, завераных кіраўніком установы і старшынёй РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі).

- Плаванне - гэта вельмі карыснае, прыемнае і эфектыўнае баўленне часу, у якога амаль няма супрацьпаказанняў і непажаданых наступстваў, — лічыць намеснік дырэктара Капыльскага РФАЦа Людміла Сташэўская. — Таму, калі хтосцi ўсё яшчэ сумняваецца, ці варта браць абанемент у басейн або не, — адназначна варта. Заняткі плаваннем хоць бы раз ці два разы на тыдзень спрыяюць умацаванню нервовай і мышачнай сістэм, здымаюць стрэс, павышаюць настрой.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы