Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Крымінальным заканадаўствам прадугледжана адказнасць за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі

07.12.2021

Дзеючым крымінальным заканадаўствам прадугледжана адказнасць за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. І магчымы ён толькі з дапамогай кампутарных маніпуляцый.

Крадзеж, прадугледжаны арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, адрозніваецца ад іншых форм крадзяжу спосабам парушэння адносін уласнасці. У законе сказана аб такім вiдзе крадзяжу: шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі.

Юрыдычна скончаным дадзенае злачынства прызнаецца з моманту наступлення двух наступстваў: уласніку маёмасці прычыняецца рэальная шкода, і асоба супрацьпраўна, бязвыплатна завалодвае маёмасцю, а таксама атрымлівае рэальную магчымасць карыстацца або распараджацца выкрадзеным. Для прызнання злачынства скончаным не патрабуецца, каб вінаваты рэальна распарадзіўся маёмасцю. У падобнай сітуацыі досыць усталяваць, што ў асобы аб'ектыўна з'явілася такая магчымасць, і гэта акалічнасць ўсведамляецца ёй. У гэтай сувязі за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, падлягаюць адказнасці не толькі асобы, якія валодаюць высокімі ведамі ў сферы камп'ютэрных тэхналогій, якія прысвойваюць маёмасць з дапамогай кампутара, але і тыя, хто здымае без дазволу грашовыя сродкі з чужой банкаўскай карткі.

Што ж тычыцца адказнасці за здзяйсненне дадзенага злачынства, то санкцыя артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у залежнасці ад характару і ступені цяжкасці здзейсненага злачынства прадугледжвае розныя віды пакарання, найбольш мяккім з якіх з'яўляецца крымінальны штраф, мінімальны памер якога складае 30 базавых велічынь. Што ж тычыцца больш строгага пакарання, то асобе, прызнанай вінаватай у здзяйсненні дадзенага злачынства, можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да дванаццаці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, альбо займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Аляксей Крот,

намеснік пракурора Капыльскага раёна юрыст 2 класа

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы