Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На асаблівым кантролі камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама няшчасныя сем'і

07.12.2021

Усе мы родам з дзяцінства. З гэтай ісцінай не паспрачаешся.

У самым раннім узросце мы атрымліваем ад бацькоў любоў, ласку і ўвагу, якія з гадамі дапамагаюць нам развівацца. А калі гэтага няма? Тады і чалавек вырастае няўпэўненым у сабе і свой шлях выбудоўвае не заўсёды паспяхова. Бывае і такое, што рэалізоўваць не лепшыя свае якасці ён пачынае яшчэ ў падлеткавым узросце, спрабуючы звярнуць на сябе ўвагу альбо хоць неяк заявіць аб сваім існаванні. Сям'ю спустошыць - шчасліваму не быць.

Сутнасць дадзенай прымаўкі, на жаль, разумеюць і прымаюць не ўсе мамы і таты. Некаторыя з іх, вобразна гаворачы, уласнаручна руйнуюць свае дамы. Хоць па звестках сацыяльна-педагагічнага цэнтра Капыльскага раёна, за 10 месяцаў 2021 года колькасць інфармаванняў ад дзяржаўных органаў, арганізацый, грамадзян аб магчымым сямейным няшчасці зменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года: ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама паступіла 131 інфармаванне, з якіх пацвердзілася 47, альбо 35,9% паведамленняў.

– Па стане на 31 кастрычніка 2021 года ў раёне прызнаны 116 дзяцей з 49 сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, – прыводзіць лічбы намеснік старшыні КСН Наталля РАІЦКАЯ. - Паўторна прызнаны знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы на працягу года чацвёра дзяцей з адной сям'і. На жаль, мы назіраем рост колькасці дзяцей, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Прычынамі такога прызнання з'явіліся неналежнае выкананне бацькамі абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей, злоўжыванне імі спіртнымі напоямі, адсутнасць крыніц даходу, бяспечных умоў пражывання для дзяцей па месцы жыхарства, устойлівага жадання бацькоў змяніць свой лад жыцця і аднавіць дзіцяча-бацькоўскія адносіны.

З дрыготкай у голасе Наталля Анатольеўна распавядае пра тое, што за мінулы перыяд 2021 года шасцёра бацькоў з чатырох сем'яў былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў у дачыненні да дзевяці дзяцей, з якіх шасцёра пражывалі на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета. Самаму маленькаму было каля двух гадоў, старэйшаму - 15. Таму што бацькі (ці можна іх так назваць?!) у выбары паміж дзецьмі і алкаголем перавагу аддалі апошняму.

- Ці плакалі дзеці, калі іх забіралі ў прытулак? - задумваецца Наталля Раіцкая. - Ды не. Гэтыя дзеці ўжо не плачуць. Яны прызвычаіліся і ведаюць, што «бацькі п'юць». І вось такое дзіцячае ўсведамленне свайго лёсу - асабліва страшна. Бо хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо не аднойчы пабывалі ў прытулку, а таты і маці высновы для сябе так і не зрабілі. Але ў іх усё ж яшчэ ёсць шанц, каб аднавіцца ў бацькоўскіх правах пры ўмове, што іх дзеці не будуць усыноўлены. Юнакоў змясцілі ў дамы сямейнага тыпу, а іх даныя знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Бо не ведаюць, што робяць

Такімі нядбайнымі бацькі не становяцца выпадкова. Гэта ланцуг падзей, якія бяруць пачатак усё з таго ж дзяцінства: вялікае пачынаецца з малога. Спачатку падлеткі проста не ведаюць пра тыя наступствы, якія іх чакаюць, не ўсведамляюць важнасці сваіх учынкаў. Пакурыць у школьным туалеце электронную цыгарэту? А што тут такога? Тым больш, калі і бацькі ўхваляюць падобнае. Пашкодзіць альтанку ў скверы? Дык ніхто ж не бачыў. Для таго, каб і дарослыя, і дзеці разумелі адказнасць за зробленае, з імі працуюць зацікаўленыя службы, у якіх адну з вядучых роляў іграе камісія па справах непаўналетніх райвыканкама.

– Усе праблемы падлеткавай законапаслухмянасці і сямейнага няшчасця мы разглядаем на пасяджэннях КСН і пасяджэннях каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях» райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, - расказвае Наталля Раіцкая. - Разам вызначаем шляхі павышэння эфектыўнасці і актывізацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. За 10 месяцаў 2021 года праведзена 31 пасяджэнне КСН, 5 з якіх былі выязныя, 13 - з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры. Каб стабілізаваць крымінагенную абстаноўку ў падлеткавым асяроддзі на тэрыторыі раёна, супрацоўнікамі АУС у перадвыхадныя і выхадныя дні праводзіліся адпрацоўкі месцаў канцэнтрацыі моладзі. Акрамя таго, рэалізоўваліся комплексы самых розных прафілактычных мерапрыемстваў, пра якія раённая газета пісала неаднаразова. Таксама ажыццяўляецца маніторынг інтэрнет-сайтаў і персанальных старонак непаўналетніх у сацыяльных сетках.

Аднойчы пераступіўшы закон

Распавядаючы пра падлеткавую злачыннасць, Наталля Анатольеўна адзначае, што па стане на 31 кастрычніка 2021 года зарэгістравана пяць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі і пры іх удзеле. У цяперашні час у Капыльскім РАСК расследуецца тры крымінальныя справы па арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь: хуліганства, г.зн. наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства.

- У здзяйсненні ўсіх пяці злачынстваў удзельнічала пяць непаўналетніх, якія дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, - каментуе Наталля Раіцкая. – У складзе групы здзейснена адно злачынства, у групе з дарослай асобай – два. Тры злачынствы ўчынены ў стане алкагольнага ап'янення. Злачынстваў, учыненых непаўналетнімі паўторна, не зарэгістравана. У асноўным усе злачынствы ўчынены ў суботу і нядзелю ў перыяд з 16 да 08 гадзін, што ўказвае на адсутнасць належнага кантролю з боку бацькоў або законных прадстаўнікоў непаўналетніх. За 10 месяцаў колькасць злачынстваў, справы па якіх не ўзбуджаліся з прычыны недасягнення ўзросту прыцягнення да адказнасці, павялічылася, аднак колькасць непаўналетніх зменшылася: вынесена 9 пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да 3 падлеткаў. Калі казаць аб адміністрацыйных правапарушэннях, КСН разгледжана 17 спраў у дачыненні да законных прадстаўнікоў непаўналетніх у частцы невыканання бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей, якія пацягнулі здзяйсненне непаўналетнімі дзеі, змяшчаючай прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынствы, але не дасягнулі да часу узросту, з якога надыходзіць адміністрацыйная або крымінальная адказнасць за ўчыненае дзеянне. Як мы бачым, злачынствы хлопцы здзяйсняюць тады, калі адсутнічае кантроль з боку дарослых.

Што б ні казалі падлеткі ў сілу сваіх узроставых асаблівасцяў, галоўнае для іх - увага і любоў бацькоў. І калі дзіця ступіла не на тую дарожку, у гэтым перш за ўсё віны таты і мамы. Хто вінаваты і што рабіць - хай гэтыя два класічныя пытанні задасць сабе кожны бацька. А адказ падкажа жыццё.

Дыяна ТКАЧАНКА

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы