Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Два сучасных аўтобуса з'явіліся ў філіяле «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс»

08.12.2021

Два сучасныя аўтобусы ПАЗ-320405 «Vector NEXT» з'явіліся ў філіяле «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс».

Па словах дырэктара філіяла Уладзіміра Сахара, аўтобусы набыты за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Пакуль яны ходзяць па школьных маршрутах, а ў найбліжэйшы час выйдуць у першыя рэйсы на прыгарадныя маршруты.

Аўтобус новага пакалення разлічаны на 25 пасадачных месцаў, агульная ўмяшчальнасць - 43 пасажыры. Навінка адрозніваецца павышанымі тэхнічнымі і спажывецкімі характарыстыкамі, палепшанай эрганомікай працоўнага месца кіроўцы, паніжаным узроўнем шуму ў салоне, высокім узроўнем кліматычнага камфорту. Кіраванне даверылі дасведчаным кіроўцам Максіму Чарнушэвічу і Мікалаю Гужову, якія на працягу многіх гадоў добрасумленна працуюць у аўтапарку.

- Аўтобусы зроблены на Паўлаўскім аўтобусным заводзе, - распавядае кіроўца з 38-гадовым стажам працы Мікалай Гужоў. - Гэта вельмі добрыя транспартныя сродкі, у якіх спалучаюцца сучаснае аздабленне і камфартабельны салон. Абсталяваны падножкай ля першай дзверы, GPS-навігацыяй, інфармацыйным табло «Бягучы радок» і рацыяй для абвяшчэння прыпынкаў. Сама па сабе агляднасць выдатная, роўна як і манеўранасць. І, як ужо ацанілі першыя пасажыры, а гэта школьнікі і настаўнікі ўстаноў адукацыі Капыльшчыны, дзякуючы раўнамернаму абаграванню ў салоне вельмі цёпла.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы