Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім райвыканкаме прайшло пашыранае пасяджэнне Прэзідыума раённага Савета ветэранаў

08.12.2021

У сустрэчы прынялі ўдзел Старшыня Савета Людміла Каменка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Карпеленя, старшыні і члены першасных ветэранскіх арганізацый горада і раёна.

На парадку дня, у першую чаргу, было падвядзенне вынікаў працы за 2021 год, дзе з дакладам выступіла Людміла Каменка. Па словах Людмілы Міхайлаўны, каранавiрус унёс свае карэктывы ў працу Савета, аднак гэта не перашкодзіла выканаць запланаванае.

Адной з асноўных тэм стаў абласны агляд-конкурс «Ветэранскае падвор'е-2021». У творчым спаборніцтве былі адзначаны і капыляне, якіх падзякамі, граматамі і каштоўнымі падарункамі ад Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў узнагародзілі ў гэты дзень. Так, у намінацыі «Лепшая прэзентацыя» за другое месца адзначылі Алену Насевіч з аграгарадка Цімкавічы.

Прымала віншаванні за актыўны ўдзел у конкурсе і Валянціна Гарашчэня з Капыля.

А сярод канкурсантаў на лепшае добраўпарадкаванне ферм - загадчыца МТФ «Рымашы» Таццяна гарнастай з УП «ПIК-Лясное». За актыўны ўдзел у валанцёрскім руху «Ветэран-ветэрану» адзначана Людміла Касцюк.

Напярэдадні 80-гадовага юбілею каштоўным падарункам была ўзнагароджана старшыня ветэранскай арганізацыі ўчастка «Слабада-Кучынка» ААТ «Старыца-Агра» Святлана Астрэйка за вялікую працу па патрыятычным выхаванні.

Наступным этапам пашыранага пасяджэння стала абмеркаванне ролі першасных ветэранскіх арганізацый у ідэалагічным станаўленні раёна. Да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася Алена Карпеляня, адзначыўшы актыўны ўдзел ветэранаў у гэтым кірунку. Таксама Алена Уладзіміраўна завастрыла ўвагу на захаванні традыцый людзьмі залатога ўзросту і іх узаемадзеянні з маладым пакаленнем.

У завяршэнне мерапрыемства быў зацверджаны план работы Савета ветэранаў на 2022 год.

Павел Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы