Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары» — сярод найлепшых па выніках фестывалю «Напеў зямлi маёй»

09.12.2021

Дыплом ІІ ступені і камплект гукавога абсталявання атрымаў народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары» па выніках фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлi маёй».

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве рыхтаваліся загадзя. Кампазіцыю, якая называецца «Успамін старажытнага палаца» па матывах зборніка старадаўняй беларускай музыкі «Полацкі сшытак» спецыяльна для «Капыльскіх дудароў» напісала былая выпускніца Дзіцячай школы мастацтваў, а зараз малады кампазітар Ірына Аўсюк.

– Ідэя стварэння нумара нарадзілася яшчэ летам, калі мы ўпершыню прэзентавалі гэты спачатку толькі музычны праект падчас правядзення фестывалю гістарычных рэканструкцый, які праходзіў у Нясвіжы, – расказвае пра творчы шлях да поспеху дырэктар ДШМ Уладзімір Чаркас. – Асабліва прыемна, што музыку напісала наша выпускніца. А каб падрыхтаваць нумар, мы звярнуліся да Любові Галубовіч – рэжысёра народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі», які працуе пры РЦК. Яна паслухала мелодыю і прыдумала менавіта такі, у старажытным стылі, нумар. Танцавальную частку рыхтавалі нашы харэографы Людміла Беразоўская і Аляксандра Ермалінская. А на сцэне задуманае ажыццявілі педагогі і навучэнцы.

Дарэчы, усяго ў конкурснай праграме прынялі ўдзел аматарскія калектывы з усіх 22 раёнаў Міншчыны і горада Жодзіна. Паказаць сваё майстэрства гледачам і заваяваць самую высокую ацэнку журы спрабавалі народныя і эстрадныя ансамблі танца, песні, духавыя аркестры, аркестры народных інструментаў і нават клуб традыцыйнага хлебапякарства.

– Конкурс гэты дастаткова прэстыжны, таму і заахвочваць удзельнікаў мы вырашылі сур’ёзна. Напрыклад, ансамбль народнай песні «Марачаначка» з Клецка атрымаў Гран-пры конкурсу і ключы ад новага мікрааўтобуса, – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Ала Шахоцька. – Мы радуемся і таму, што на сцэне выступаюць дарослыя і дзеці, і таму, што памяць аб традыцыях беларускага народа ўвасабляецца ў мастацтве. Акрамя дыпломаў кожны калектыў-удзельнік атрымаў камплект радыё- і музычнай апаратуры, наборы камп’ютарнай тэхнікі. Упэўнена, што падобныя мерапрыемствы з’яўляюцца правадніком таго, што народ будзе жыць, будзе памятаць свае карані.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Фота mlyn.by

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы