Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч: «Адкрыць мiру праўду пра вайну»

10.12.2021

Да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

Чым старэйшымi мы становімся, тым далей адсоўваецца той жудасны час, якi ўвайшоў у гісторыю як Другая сусветная вайна.

Мы, пакаленне, народжанае ў мірны час, бацькі якіх перажылі ўсе жахі ваеннага ліхалецця, пасляваеннага аднаўлення, са школьных гадоў выхоўваемыя ў духу патрыятызму, любові да Айчыны, да майго сораму, самазаспакоіліся.

За амаль 80 гадоў мірнага жыцця пад крылом у сацыяльна арыентаванай дзяржавы адбылася пераацэнка каштоўнасцяў, вырасла пакаленне маладых людзей, з усіх бакоў ахоўваемых нашай дзяржавай, а галоўнае намі, нарадзіўшыміся ў мірны час, ад унутраных і знешніх узрушэнняў.

У Авальнай зале 7 снежня 2021 года па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі ў парламенце адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Гістарычная памяць: генацыд беларускага народа».

У сваім выступе Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь А. І. Швед праінфармаваў дэпутацкі корпус пра крымінальную справу аб генацыдзе жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Прывёў шэраг фактаў аб устанаўленні ў ходзе следчых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках крымінальнай справы ў бягучым годзе на тэрыторыі рэспублікі, раней невядомых месцаў пахаванняў мірных жыхароў, расстраляных сотнямі, тысячамі ў перыяд Другой сусветнай вайны.

Факталагічны матэрыял аб злачынствах нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых на беларускай зямлі, метады ўтойвання нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі слядоў масавага знішчэння грамадзянскага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі, аб практыцы ўтойвання нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі слядоў масавага знішчэння грамадзянскага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі, расказаныя дырэктарам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В. Л. Лакізай, загадчыкам аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С. В. Кулінком, зрынулі ў жах.

Седзячы ў зале, я з цяжкасцю стрымлівала слёзы. Нягледзячы на тое, што, як мне здавалася, мае веды аб Вялікай Айчыннай вайне далёка выходзяць за рамкі школьных падручнікаў, зноў адкрытыя абставіны тых далёкіх дзён дзівілі сваёй жорсткасцю і бесчалавечнасцю, эмоцыі перапаўнялі.

Усё далёкае, часткова сцёртае з памяці, уставала перад вачыма яркай крывавай карцінай, перапоўненай чалавечай болем і крывёю, станавілася блізкім і відавочным.

І сёння гібрыдная вайна, развязаная супраць Беларусі, акты гвалту з боку польскіх улад у дачыненні да бежанцаў, нежаданне Еўрасаюза прызнаць праўду пра прычыны міграцыйнага крызісу, ваенныя падрыхтоўкі НАТА – усё гэта не пакідае сумневаў, што свет падышоў да вельмі небяспечнай рысы.

Склаўшаеся напружанне ў свеце, сітуацыя ля межаў нашай Саюзнай дзяржавы робяць мiр як ніколі ўразлівым і патрабуюць усялякай кансалідацыі намаганняў па адстойванні суверэннага права беларусаў самастойна вызначаць свой лёс.

Зрабіць гэта можна толькі абапіраючыся на гістарычную праўду і нашы спрадвечныя каштоўнасці, галоўнай з якіх з'яўляецца памяць аб подзвігу продкаў і той страшнай ахвяры, якую прынёс беларускі народ на алтар свабоды.

Яшчэ шмат фактаў пра тую страшную вайну, якая забрала жыцці мільёнаў нашых суайчыннікаў, і бесчалавечных планаў фашысцкай Германіі і генацыдзе ў дачыненні да беларускага народа, не апублікавана, але гэта пытанне часу.

Гістарычная праўда аб Другой сусветнай вайне, якая забрала жыцці кожнага трэцяга нашага суайчынніка, – адна, і яе трэба данесьці да кожнага беларуса ад мала да вяліка. Трэба ўсяму свету паказаць гэту горкую праўду, а нам, цяперашняму пакаленню, прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць далікатны мiр і нашу Беларусь.

Людміла Ніжэвіч,

старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы