Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аляксандр Дрэйчук і старшыня Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч уручылі пасведчанне і прафсаюзныя білеты дырэктару гэтай арганізацыі Віталю Гофману.
Як адзначыў Аляксандр Дрэйчук, па Мінскай вобласці ў сферы аховы здароўя сёння больш чым у 40 арганізацыях прыватнай формы ўласнасці створаны першасныя прафсаюзныя арганізацыі.
- Мы пастаянна з імі працуем, кантактуем з кіраўнікамі ўстаноў, дапамагаем у юрыдычных і тэхнічных пытаннях – падзяліўся Аляксандр Аляксандравіч. - І калі складваецца складаная сітуацыя, то мы заўсёды іх падтрымліваем. Таму ўступаць у прафсаюзы - гэта важкі плюс, так як прафсаюзнае аб'яднанне аказвае практычную дапамогу па ўсіх напрамках.
Павел Шэін
Крыніца http://www.kopyl.by