Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адбылося ўрачыстае адкрыццё новай варкаўт-пляцоўкі

15.12.2021

Урачыстае адкрыццё новай варкаўт-пляцоўкі па вуліцы Цімкавіцкай гараджане сустрэлі ў святочным настроі. У гэты дзень кампанія «Белтэлекам» урачыста прэзентавала гораду шматфункцыянальны спартыўны комплекс «Ясна».

У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама, Белтэлекама, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спартсмены і навучэнцы гарадскіх школ.

Адзначым, што стварэнню новай спартыўнай пляцоўкі для арганізацыі вольнага часу грамадзян спрыяла апытанне грамадскай думкі, якое неаднаразова праводзілася на старонках нашай раённай газеты і на сайце выдання. Характэрна, што меркаванні большасці маладых сем'яў, якія пражываюць у так званым «прамраёне», пачуты. Менавіта яны прапаноўвалі размясціць стрыт воркаут па вуліцы Цімкавіцкай, бо раён малады, шмат дзетак. Месца выбрана невыпадкова: тут ужо ёсць пешаходныя дарожкі, радуюць вока маладыя бярозы, дэкаратыўныя дрэвы і, самае галоўнае, — участак парка ізаляваны ад праезнай часткі, што стварае ўмовы для бяспечнага правядзення часу дзяцей.

Мясцовая ініцыятыва рэалізавана дзякуючы рэспубліканскаму праекту «Свята нашага двара разам з«Ясна», у рамках якой кампанія абсталюе пляцоўкі рознымі спартыўнымі комплексамі ў гарадах Беларусі. Фінансаванне склала больш за дзевяць тысяч беларускіх рублёў. Урачысты момант — перарэзванне чырвонай стужкі, якая сімвалізуе адкрыццё аб'екта.

- Брэнд «Ясная» - гэта адзін з самых паспяховых праектаў нашай кампаніі, які змяняе жыццё да лепшага — адзначыў начальнік Капыльскага ўчастка электрасувязі Нясвіжскага ЗВЭС Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Віктар Журыд. - У першую чаргу праект накіраваны на аб'яднанне і згуртаванне жыхароў раёна, стварэнне годных умоў для заняткаў спортам усёй сям'ёй.

- Першая такая пляцоўка знаходзіцца на вул. Максіма Горкага і карыстаецца вялікай папулярнасцю, асабліва ў моладзі, - адзначыў у прывітальным слове Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. - Спадзяемся, што яна стане не толькі ўпрыгожваннем горада, але такія збудаванні будуць запатрабаваны ў моладзі і стануць даступныя для наведванняў усім узроставым групам.

Да прысутных звярнулася і намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосiк:

- Гэта добры падарунак не толькі для гэтага мікрараёна, але і для ўсяго горада. А каб падтрымліваць развіццё спорту і зрабіць яго масавым, урокі фізічнай культуры і спорту для школьнікаў цалкам могуць праходзіць менавіта тут. Наяўнасць падобнага збудавання дазволіць не толькі далучыць жыхароў да здаровага ладу жыцця, рэгулярных заняткаў спортам, але і будзе спрыяць зніжэнню ўзроўню дзіцячай і падлеткавай злачыннасці ў горадзе, адмовы моладзі ад шкодных звычак.

Пляцоўка пабудавана па сучасных тэхналогіях. Яе мантажом займаліся работнікі Капыльскага ЖКГ, якія імкнуліся выканаць сваю працу максімальна якасна. Спартыўныя снарады зручныя і надзейныя, выглядаюць вельмі эстэтычна. Пакрыццё пляцоўкі зроблена з гумы, што стварае дадатковы камфорт і бяспеку для заняткаў. Гэта змаглі ацаніць юныя спартсмены, якія падчас свята правялі паказальныя выступленні.

- Выдатна, што ў нашым двары з'явілася ўніверсальная спартпляцоўка — кажа навучэнец СШ № 3 г. Капыля Уладзіслаў Есмантовіч. - Парадавала аснашчанасць пляцоўкі, прасторнасць, займацца вельмі зручна.

- Я вяду здаровы лад жыцця — дзеліцца навучэнец СШ № 2 г. Капыля Мікіта Саўчанка. - Выдатная пляцоўка, вельмі добрыя турнікі, падабаецца іх яркі аранжавы колер, які сімвалізуе жыццёвую сілу. Нягледзячы на аддаленасць аб'екта з задавальненнем буду сюды прыходзіць разам з сябрамі.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы