Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прадстаўнікі ўлады Капыльскага раёна сустрэліся з жыхарамі Слабада-Кучынскага сельсавета

15.12.2021

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык на сустрэчы з жыхарамі Слабада-Кучынскага сельсавета разгледзеў шэраг пытанняў - ад асабістых да грамадскіх.

У пачатку мерапрыемства Сяргей Міхайлавіч праінфармаваў аб сітуацыі з кавідам на Капыльшчыне:

- Здароўе насельніцтва знаходзіцца ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва раёна. Неабходна фарміраваць калектыўны імунітэт з дапамогай вакцынацыі супраць каранавiруснай інфекцыі. У першую чаргу павінны прышчапляцца тыя, хто непасрэдна працуе ў кантакце з людзьмі - педагогі, работнікі сацыяльнай сферы, паштальёны і інш., - падкрэсліў кіраўнік раёна.

На пытанне аб паляпшэнні якасці стану дарог у населеных пунктах паведамілі, што аб'екты абслугоўвання будуць перададзены ад ЖКГ да ДРБУ на 5 гадоў. Акрамя таго, на тэрыторыі сельсавета вядзецца будаўніцтва фермы па вырошчванні і перапрацоўцы мяса індычкі. Забудоўшчыкам з'яўляецца ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», кіраўніцтва якога запэўніла, што ўсе дарогі, якія вядуць да аб'екта будаўніцтва, будуць заасфальтаваны, у тым ліку якія праходзяць праз населеныя пункты.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк азнаёміла з правіламі зносу пустуючых дамоў і афармлення неабходных дакументаў, спілу аварыйных дрэў, абкошвання травы паміж плотам і тратуарам (дарогай) у населеных пунктах. Ішла размова і аб паляпшэнні вулічнага асвятлення ў 2022 годзе. Таксама Ірына Мікалаеўна па праблеме ўспышкі птушынага грыпу дала тлумачэнне: варта выконваць санітарна-гігіенічныя нормы ўтрымання птушкі і г. д., а пры захворванні і гібелі абавязкова паведамляць у ветэрынарную службу раёна.

На паведамленні жыхароў вёсак Слабада-Кучынка і Андросаўшчына, якія пражываюць паблізу рэк і каналаў, пра тое, што падае ўзровень вады ў калодзежах, быў атрыманы адказ: шлюзы на водных аб'ектах падымаюцца толькі на час пасяўной або ўборачнай кампаній.

Была закранута тэма добраўпарадкавання могілак і воінскіх пахаванняў. Дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі прапанаваў не браць плату з сельскагаспадарчага прадпрыемства за вываз смецця з могілак, бо яны па сваёй ініцыятыве дапамагаюць ЖКГ. Старшыня сельвыканкама Нэлі Гусева па пытанні рамонту помніка загінуўшым землякам у в. Слабада-Кучынка дала адказ, што да 9 мая 2022 г. усе неабходныя работы будуць зроблены.

Барыс Дзенісюк,

сябра ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы