Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Абласны выязны семінар, прысвечаны пытанням аховы працы, прайшоў у Капылі

16.12.2021

Кіраўнікі спраў рай-, гарвыканкамаў Мінскай вобласці сабраліся ў Капылі на выязны семінар, прысвечаны пытанням аховы працы.

Адкрываючы мерапрыемства, кіраўнік спраў Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч і старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык сышліся ў меркаванні, чаму важна выконваць патрабаванні аховы працы. Справа ў тым, што самай высокай каштоўнасцю заўсёды з'яўляецца чалавек, яго жыццё і здароўе.

Ні памер заработнай платы, ні ўзровень рэнтабельнасці прадпрыемства, ні каштоўнасць вырабленага прадукта не могуць служыць падставай для грэбавання правіламі бяспекі і апраўданнем існуючых пагроз жыццю або здароўю работнікаў. Акрамя таго, размова таксама ідзе аб каштоўнасці канкрэтнага чалавека як супрацоўніка з уласцівымі яму ведамі, навыкамі і вопытам. А правільна арганізаваная работа па забеспячэнні бяспекі працы павышае дысцыплінаванасць работнікаў, што, у сваю чаргу, вядзе да павышэння прадукцыйнасці працы, зніжэння колькасці няшчасных выпадкаў і іншых няштатных сітуацый.

На базе адміністрацыйных будынкаў аддзелаў землеўпарадкавання, статыстыкі і занятасці, гаражоў райвыканкама былі прадэманстраваны праведзеныя рамонтныя работы, аб чым расказала кіраўнік спраў Капыльскага райвыканкама Алена Міхайлоўская.

Начальнік аддзела ЗАГС Вікторыя Траяновіч растлумачыла, як выконваюцца патрабаванні па ахове працы пры эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і памяшканняў.

Насычаным было наведванне Капыльскага вопытнага лясгаса. Тут намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Таццяна Канаплянік пазнаёміла з арганізацыяй работы па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ўстановы, добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на падведамнай тэрыторыi.

А пра працу па ахове працы распавёў начальнік бюро па ахове працы лясгаса Валер Мелюх. На ўчастку паштовай сувязі яго начальнік Ігар Бурак пазнаёміў з метадамі і формамі работы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы працоўных. Таксама падчас семінара ўзнімаліся пытанні арганізацыі працы па ахове працы ў рай-, гарвыканкамах вобласці і, у прыватнасці, у Капыльскім.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла Шэіна

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы