Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Камсамольскаму ФАПу падарылі электраскутар

04.01.2022

Аператыўна і своечасова прыбыць да пацыента фельчару Камсамольскага ФАПа дапаможа новы зручны транспартны сродак – электраскутар.

Спонсарскую дапамогу ў памеры шасці тысяч беларускіх рублёў Мінскі абкам галіновага прафсаюза работнікаў аховы здароўя вылучыў на ўмацаванне тэхнічнай базы: частка пайшла ў Капыльскую цэнтральную раённую бальніцу на куплю мабільнага транспартнага сродка, іншая - у Мядзельскую ЦРБ на новы апарат ЭКГ.

Уручыць ключы ад скутэра і перадаць сам транспартны сродак прыехалі галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Пацейковіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя Людміла Лагун.

- Радыус абслугоўвання Камсамольскага ФАПа сапраўды вялікі - больш за 15 кіламетраў, і ўключае вёскі Сунаі, Петрылава, Камсамольская, пасёлкі Хвойнікі і Пукова, — кажа Сяргей Пацяйковіч. - Думаю, гэта нядрэнны падарунак да Новага года, які дазволіць скараціць адлегласць паміж населенымі пунктамі, зрабіўшы медработнікаў больш мабільнымі.

— Да гэтага ў мяне быў бензінавы скутэр, — адзначае загадчык ФАПа Таццяна Коўзун. - Яго мне ў 2010 годзе падарыў УП «ПрыортрансАгра», але ён ужо сваё адслужыў. Падарунку вельмі рада, бо ён дапаможа больш актыўна і хутка абслугоўваць маіх пацыентаў. А іх на ўчастку больш за 480 чалавек, у тым ліку 23 дзіцяці да трох гадоў і 6 — да года.

Да прыходу вясны жалезны конь выкарыстоўвацца не будзе, але як толькі ўсталюецца добрае надвор'е, загадчык ФАПам абавязкова апрабуе новы транспарт.

Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы