Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай «П'янаму не месца на дарозе!»

04.01.2022

З 1 па 10 студзеня на тэрыторыі Капыльскага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай «П'янаму не месца на дарозе!». Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі, а таксама парушэнняў правілаў дарожнага руху нецвярозымі ўразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху (пешаходамі і веласіпедыстамі).

Як паведаміў старшы інспектар аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Сяргей Барадзін, кантроль за дарожным рухам будзе ажыццяўляцца шляхам змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з выкарыстаннем аўтамабіляў без спецыяльнай колераграфічнай афарбоўкі (негалосны кантроль). Маршруты патрулявання максімальна набліжаны да месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў, аб'ектаў гандлю, у першую чаргу працуючых у кругласутачным рэжыме.

У выпадку грубых правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху вартавыя дарог просяць грамадзян неадкладна паведамляць па тэлефоне 102.

- Таксама рэкамендуем кіроўцам пры руху ўлічваць умовы надвор'я і дарожныя ўмовы, выконваць хуткасныя рэжымы і правілы абгону. - адзначыў інспектар. - У абавязковым парадку неабходна прышпільвацца рамянямі бяспекі, а малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымліваючых прыладах. Пешаходам у цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі.

АДАІ Капыльскага РАУС нагадвае: дарога - месца сустрэчы цвярозых людзей! Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, прыслухайцеся да гэтых простых, але важных слоў. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! З надыходзячым Новым годам!

Павел Шэін

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы