Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні Года гістарычнай памяці

04.01.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці.

Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфiры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падпісаў дакумент у сваім працоўным кабінеце ў Палацы Незалежнасці. У кадр патрапіў і змест указа. У ім адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

Савету Міністраў з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Акрамя таго, даручана забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый па выкананні плана.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы