Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб растлумачэнні палажэнняў Закона

10.01.2022

У сувязі з масава паступаючымі зваротамі ад грамадзян Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў (арганізацый) па растлумачэнні палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г.  № 102-З «Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін» (далей - Закон), у пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі (у тым ліку грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі) дзейнасці па вытворчасці і рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку насення сельскагаспадарчых раслін, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў адпаведнасці з абзацам другім артыкула 10 Закона і пунктам 2 артыкула 69 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах» тлумачыць наступнае.

Згодна з артыкулам 1 Закона насеннем сельскагаспадарчых раслін з'яўляецца ўласна насенне раслін, саджанцы, плады, часткі складаных пладоў, суплодзі, цыбуліны, клубні, мерыстэмныя матэрыялы і іншыя генератыўныя і вегетатыўныя часткі сельскагаспадарчых раслін, прызначаныя для размнажэння (узнаўлення) сельскагаспадарчых раслін.

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона пры рэалізацыі насення сельскагаспадарчых раслін іх гатункавыя і пасяўныя якасці павінны пацвярджацца адпаведнымі дакументамі.   

Згодна з абзацам чацвёртым часткі пятай артыкула 16 Закона, рэалізацыя насення сельскагаспадарчых раслін асобамі, якія не з'яўляюцца суб'ектамі насенняводства сельскагаспадарчых раслін, гэта значыць фізічнымі асобамі, забараняецца.

Даведачна: суб'екты насенняводства сельскагаспадарчых раслін — гэта юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца насенняводствам сельскагаспадарчых раслін (частка другая артыкула 4 Закона).

Разам з тым плады, клубні, расада агароднінных і кветкавых раслін, не прызначаныя для наступнага размнажэння (узнаўлення), пад дзеянне Закона не падпадаюць, такім чынам іх рэалізацыя фізічнымі асобамі, у тым ліку грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, Законам не забараняецца.

Такім чынам, рэалізацыя на гандлёвых месцах расады агароднінных і кветкавых раслін фізічнымі асобамі можа ажыццяўляцца пры наяўнасці ў іх пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін, якое пацвярджае якасць высеянага насення і вырашчанай з іх расады, што ў сваю чаргу адпавядае патрабаванням, указаным у абзацы пятнаццатым пункта 47 Правілаў функцыянавання рынкаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2014 г. № 686.

Даведачна: згодна з артыкулам 24 Закона, пасведчанне на насенне сельскагаспадарчых раслін з'яўляецца дакументам, які пацвярджае гатункавыя і пасяўныя якасці рэалізуемага насення сельскагаспадарчых раслін, у тым ліку ўвезеных у Рэспубліку Беларусь, якія выдаюцца (пры неабходнасці) прадаўцом насення сельскагаспадарчых раслін пры рэалізацыі іх пакупнiку. 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы