Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ажыццяўляе адбор кандыдатаў для паступлення ў 2022 годзе на следча-экспертны факультэт

10.01.2022

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ажыццяўляе адбор кандыдатаў для паступлення ў 2022 годзе на следча-экспертны факультэт УА «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь» з мэтай навучання у інтарэсах Следчага камітэта.

Асноўнай задачай Следчага камітэта з'яўляецца расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з дзейнiчаючым заканадаўствам.

Навучанне ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту ў вочнай форме па спецыяльнасці «Правазнаўства» (спецыялізацыя «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць»). Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «Юрыст», а таксама спецыяльнае званне «лейтэнант юстыцыі». Тэрмін навучання складае 4 гады. На перыяд навучання курсанты забяспечваюцца пражываннем, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем і грашовым забеспячэннем.

Па заканчэнні навучальнай установы выпускнікі накіроўваюцца для далейшага праходжання службы у падраздзяленні Следчага камітэта, дзе ім будзе забяспечана годная заработная плата, дзяржаўнае страхаванне і бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, прадастаўлена магчымасць атрымання арэнднага жылля, а таксама будаўніцтва жылля з выкарыстаннем ільготнага крэдытавання.

Супрацоўнікі Следчага камітэта не падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, а перыяд навучання залічваецца ў выслугу гадоў для наступнага назначэння пенсіі па падставах, прадугледжаных заканадаўствам для ваеннаслужачых і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый.

Для ўдзелу ў конкурсе на паступленне абітурыенты здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай або беларускай мове, грамадазнаўстве і замежнай мове.

Каб стаць курсантам следча-экспертнага факультэта і ў далейшым праходзіць службу у Следчым камітэце неабходна хуткім часам (крайні тэрмін – да 1 красавіка 2022 года) звярнуцца ў Капыльскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці для праходжання сумоўя, атрымання даведкі-рэкамендацыі на паступленне і падрабязных тлумачэнняў аб парадку далейшых дзеянняў.

Сайт Следчага камітэта: www.sk.gov.by

Атрымаць адказы на ўзнікшыя пытанні, якія тычацца паступлення на следча-экспертны факультэт, можна па тэлефонах:

8 (01719) 29238

начальнік Капыльскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Бабарэка Алег Аляксандравіч

8 (017) 343 37 32

галоўны інспектар упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Місючэнка Аляксей Аляксандравіч

8 (017) 243 64 75

начальнік упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Сярчэня Дзмітрый Іванавіч

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы