Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У ДРБУ-124 ахова працы на першым месцы

11.01.2022

Ахова працы не трывае дробязяў

У словах, вынесеных у загаловак гэтага матэрыялу, сумнявацца не даводзіцца. Бо бяспека на вытворчасці - прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. Таму для ўзмацнення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыі выехалі тэхнічныя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Маніторынг сітуацыі ў раёне праводзіў галоўны тэхнічны інспектар працы Мiнскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Сяргей Чурынін. Сумесна са старшынёй раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянцінай Козіч і прафсаюзным інспектарам па ахове працы Аляксандрам Уэльскім пытанні арганізацыі бяспечных умоў працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму на гэты раз былі вывучаны ў Капыльскім РСУ і філіяле КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 124».

- Праблемы пагарды элементарнымі патрабаваннямі аховы працы і тэхнікі бяспекі, невыканання тэхналагічных нормаў вытворчасці, нізкая працоўная і выканальніцкая дысцыпліна з'яўляюцца адной з найважнейшых прычын гібелі і траўматызму работнікаў. Таму мэта правядзення дадзеных маніторынгаў, якія арганізуюцца па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і праходзяць штогод па ўсёй вобласці, - не пакараць кагосці за хібы і недахопы ў працы, а падказаць, аказаць метадычную дапамогу, даць рэкамендацыі па выпраўленні недахопаў. І ў вырашэнні названых задач павінна быць зацікаўлена не толькі дзяржава, але і наймальнікі, і самі работнікі, - растлумачыў Сяргей Уладзіміравіч падчас гутаркі з грамадскімі інспектарамі па ахове працы.

Наведванне рамонтнай майстэрні прымусіла пераканацца ў простай і ў той жа час справядлівай праўдзе: не бываць поспеху без парадку і дысцыпліны.

- Парадак у цэхах і на тэрыторыі, захаванне працоўнай дысцыпліны, нашэнне спецадзення, выкананне інструкцый па ахове працы — усё гэта складнікі паспяховай працы нашага калектыву, - падкрэсліў дырэктар ДРБУ № 124 Іван Заяц. - Важна, каб з працы дадому чалавек вяртаўся здаровым і цэлым. Гэта асноўная наша задача.

Па словах інжынера па ахове працы ДРБУ № 124 Эдуарда Купрацэвіча, на прадпрыемстве рэгулярна вядзецца праца, распрацоўваюцца і рэалізуюцца планы мерапрыемстваў па ахове і паляпшэнню ўмоў працы, тэхнікі бяспекі.

- Распрацаваны агульныя правілы паводзін работнікаў на тэрыторыі, у вытворчых і дапаможных памяшканнях, а таксама правілы ўнутранага працоўнага распарадку. Як вынік - у арганізацыі за апошнія пяць гадоў не было ніводнага выпадку вытворчага траўматызму — падсумаваў Эдуард Купрацэвіч.

У ходзе правядзення маніторынгу асаблівая ўвага надавалася стварэнню для работнікаў бяспечных і здаровых умоў працы, належнага вытворчага быту работнікаў, выканання наймальнікамі калектыўнага дагавора. Таксама аказвалася кансультатыўна-метадычная дапамога наймальнікам у арганізацыі работы па ахове працы.

Па выніках праведзенага маніторынгу наймальнікам выдадзены рэкамендацыі, устаноўлены тэрміны ліквідацыі выяўленых парушэнняў, па заканчэнні якіх яны абавязаны інфармаваць тэхнічную інспекцыю працы Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Як падкрэсліла Валянціна Козіч, у новым годзе працы па выкананні заканадаўства аб працы, ахове працы таксама будзе надавацца вельмі пільная ўвага, каб выключыць няшчасныя выпадкі і траўматызм людзей на працоўным месцы. Рашэнне задач стварэння здаровых і бяспечных умоў працы, захавання працоўнай і вытворчай дысцыпліны, тэхнікі бяспекі ў арганізацыях і на прадпрыемствах нашага рэгіёну не будзе адсоўвацца на другі план, а па-ранейшаму застанецца ў цэнтры ўвагі. Жыццё і здароўе чалавека - вось што ставіцца на першае месца.

Таццяна БОХАН

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы