Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Моладзь Капыльшчыны ўключылася ў працэс абмеркавання змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14.01.2022

Моладзь Капыльшчыны ўключылася ў працэс абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь.

На базе Капыльскага дзяржаўнага каледжа прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам паўналетніх навучэнцаў установы адукацыі і запрошаных экспертаў. Спікерамі на сустрэчы выступілі старшыня Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў Вольга Купрыенка і вядучы спецыяліст Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк.

Перш чым адказваць на пытанні навучэнцаў, эксперты распавялі сутнасць дапаўненняў і змен Канстытуцыі. Гаварылі аб узмацненні ролі маладзёжнай палітыкі, патрыятычным выхаванні, якое ўключае такія паняцці для беларускага народа, як захаванне гістарычнай памяці, духоўнасці, культурных традыцый, нацыянальнай самабытнасці і гонару. Акцэнты былі зроблены на ролі Парламента пасля прыняцця паправак, статусе Усебеларускага народнага сходу як вышэйшым органе народаўладдзя.

— Наданне канстытуцыйнага статуса Усебеларускаму народнаму сходу з'яўляецца сведчаннем афармлення самабытнай мадэлі беларускага народаўладдзя. Гэты орган будзе закліканы вырашаць ключавыя задачы, напрыклад, зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамкаў знешняй палітыкі, ваеннай дактрыны, канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, - адзначылі спікеры.

Падводзячы вынікі сустрэчы, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч адзначыла, што падтрымка моладзі — важны кірунак дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі, таму што яна — будучыня краіны. У праекце Канстытуцыі з'явіўся новы артыкул, які гарантуе маладому пакаленню права на духоўнае, маральнае, інтэлектуальнае, фізічнае і культурнае развіццё. Гэта i ёсць пэўныя гарантыі для маладога пакалення. І яны, як сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны, павінны праявіць сваю актыўнасць, прыйшоўшы на рэферэндум.

Таццяна Бохан

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы