Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна працягваецца абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі

17.01.2022

Дырэктар Капыльскага раёна электрычных сетак філіяла «Слуцкія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Мікалай Емяльянчык абмеркаваў праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з працоўным калектывам.

Было адзначана, што дзякуючы дзеючай Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусь створана сапраўды сацыяльна арыентаваная дзяржава. Аднак наша краіна стаіць на парозе новага этапу развіцця, які патрабуе чарговай змены Асноўнага Закона.

Распавядаючы аб асноўных зменах і дапаўненнях праекта, кіраўнік РЭС таксама падкрэсліў, што чвэрць стагоддзя Беларусь ішла па шляху эканамічнай стабільнасці і беларусам удалося не толькі захаваць прамысловасць, сельгасвытворчасці, але і зрабіць нямала крокаў наперад у развіцці энергетыкі, біятэхналогій, вытворчасці тэхнікі. Будаўніцтва першай у Беларусі атамнай электрастанцыі дазволіла забяспечыць пастаўку электраэнергіі не толькі ў розныя рэгіёны нашай краіны, але і іншыя дзяржавы, а гэта дадатковы прыбытак. Гаворачы аб атамнай электрастанцыі, адзначана, што ў новым праекце Канстытуцыі з'явіўся дадатак, у якім гаворыцца, што Беларусь развівае атамную энергетыку ў мірных мэтах, забяспечвае бяспеку пры яе вытворчасці і выкарыстанні.

- Вывучайце праект Канстытуцыі і зрабіце свой выбар — рэзюмаваў Мікалай Емяльянчык. - А актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага з нас па ўдзеле ў рэферэндуме дапаможа вызначыць той адзіны і правільны вектар развіцця ў далейшым лёсе нашай краіны.

- Кожны беларус не павінен быць абыякавы да таго, якім будзе наша з вамі заўтра, - падзялілася ўражаннямі кладаўшчык Капыльскага РЭС Ганна Кажамякіна. - І, як адзначаў кіраўнік дзяржавы, у новай версіі Канстытуцыі мяркуецца захаваць пераемнасць сацыяльнай палітыкі Беларусі і яшчэ больш павысіць і без таго высокі ўзровень сацыяльнай абароненасці грамадзян.

- Удзел у рэферэндуме - грамадзянскі абавязак кожнага — уступае ў размову і электраманцёр Вячаслаў Крэпскі. - Галоўнае, што мы павінны памятаць, - самай важнай каштоўнасцю з'яўляецца спакой у краіне, горадзе, сям'і. І гэта трэба шанаваць і берагчы. І важна, каб кожны, ідучы на рэферэндум, разумеў, чаму робіць той ці іншы выбар. Бо менавіта ад нас, перш за ўсё, залежыць развіццё і росквіт роднай Беларусі.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы