Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У аграгарадку Семежава правялі традыцыйны абрад «Цары»

17.01.2022

Выбітны па сваёй культуры народны абрад «Цары», які ўвайшоў у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, ужо 26 гадоў традыцыйна працягвае сваю гісторыю.

З года ў год ён радуе гасцей і жыхароў аграгарадка Семежава незвычайнымі элементамі карнавалу і народнай драмы, самабытным фальклорам і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. А асаблівыя калядныя стравы нацыянальнай кухні, якімі маглі паласавацца ўсе прысутныя, у марозны дзень цешылі прыемным водарам. Сама ж гісторыя абраду сыходзіць каранямі ў XVIII стагоддзе, калі недалёка ад вёскі Семежава стаялі часткі царскай арміі. Як гаворыць мясцовае паданне, у дні святкавання Новага года па старым стылі (Юліянскі каляндар) салдаты і афіцэры хадзілі па дварах, паказваючы вясёлае прадстаўленне, за што гаспадары частавалі гасцінцамі. Пасля таго, як атрад пакінуў вёску, мясцовыя жыхары не толькі захавалі традыцыю, але і развілі яе ў рэдкае каляднае дзейства.

Ярка была аформлена цэнтральная сцэнічная пляцоўка. Па традыцыі для ўсіх гасцей і жыхароў аграгарадка былі падрыхтаваны тэматычныя гульні, бяспройгрышныя латарэі, выступалі роставыя лялькі, працавалі калядныя атракцыёны, ну і як жа без традыцыйных варожб, дзе кожны змог даведацца пра сваю будучыню. Была арганізавана выдатная выстава-продаж сувенірных вырабаў, падрыхтаваных раённым цэнтрам ткацтва і народным клубам «Скарбонка». У гэты дзень для турыстаў свае дзверы адчынілі Дом-музей Героя Беларусі Высоцкага Міхаіла Сцяпанавіча і раённы цэнтр ткацтва.

Самай яркай і ўражлівай стала тэатралізаваная частка свята «Цары запрашаюць», у якой паказалі сваё майстэрства прафесіяналы сваёй справы: працаўнікі РЦК, усіх сельскіх дамоў культуры і бібліятэк.

Як і належыць, у абрадзе ўдзельнічалі маладыя мужчыны і юнакі - «цары». Яны былі апрануты ў прыбраныя беласнежныя штаны і кашулі, на грудзях крыж-накрыж павязаны чырвоныя семежаўскія паясы з традыцыйным арнаментам. А на галаве ў іх - высокія шапкі, упрыгожаныя рознакаляровымі стужкамі. Кожны выконваў сваю ролю - лекара, барабаншчыка, механошы, цара Максіміліяна, цара Мамая, Дзеда і Бабы.

Пад суправаджэнне баяніста ўдзельнікі мерапрыемства ішлі па вясковай вуліцы, заходзілі ў сельскія дамы і разыгрывалі гісторыка-рэлігійную драму «Цар Максіміліян». У народзе вераць, што ў хаце, дзе пабывалі «цары», увесь год будуць мір, згода і багацце. Таму кожны з нецярпеннем чакаў незвычайных гасцей у прыгожых адзеннях, а з надыходам цемры «цары» запальвалі паходні.

Як адзначыла загадчыца Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаўро, у ролі «Цара» хочуць паўдзельнічаць усе. А мясцовыя жыхары з вялікай радасцю чакаюць незвычайных герояў свята.

– Таццяна Сяргееўна і Іван Мікалаевіч Міхалковіч заўсёды рады «Царам», – усміхаючыся, адзначае Таццяна Шаўро. - Прычынай таму іх унукі Ігар і Максім Рамашко. Ігар нясе ганаровае званне Цар Максіміліян, а Максім - Цар-барабаншчык.

- Я ўжо пяты раз буду прымаць удзел у абрадзе, - кажа Ігар Рамашко. - Яшчэ ў школьныя гады мне прапанавалі стаць адным з герояў, і я, не разважаючы, пагадзіўся. А сёння для мяне ўжо традыцыя прыехаць у роднае Семежава і парадаваць родных і блізкіх.

Меркаванне

– Я ўпершыню знаходжуся на такім свяце, – з захапленнем кажа жыхарка горада Мінска Таццяна Уладзіміраўна. - Па сутнасці я ведаю і ўяўляю, што такое Каляды, як трэба шчадраваць, але такога не бачыла ніколі! Столькі людзей, усе ўсміхаюцца, запрашаюць спяваць і танчыць. Настрой на вышэйшым узроўні, з'яжджаць ад такіх добрых і пазітыўных людзей адназначна не хочацца. Эмоцыі перапаўняюць, а ў наступным годзе запрашу і родных наведаць гэта мерапрыемства.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы