Прадстаўнікі структурных арганізацый выслухаюць усіх, у каго ёсць прапановы па праекце Асноўнага Закона, і адкажуць на іншыя пытанні, якія хвалююць грамадзян.
Грамадская прыёмная працуе па аўторках з 9:00 да 14:00 і па чацвяргах з 14:00 да 18:00 у будынку раённага цэнтра культуры пл. Леніна, 27а, альбо патэлефанаваць па нумары 55-1-26.
1 лютага прыём правялі старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура і вядучы спецыяліст РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк.
Нагадаем, што вывучыць праект канстытуцыі можна на афіцыйным сайце, перайшоўшы па спасылцы https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/vsenarodnoe-obsuzhdenie-proekta-konstitutsii-respubliki-belarus/,
альбо азнаёміцца з ім на старонках раённай газеты (№ 101 ад 30 снежня 2021 года).
Наталля Давыдзенка
Крыніца http://www.kopyl.by