Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Антон Смольскі стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы АГ

08.02.2022

Беларускі біятланіст Антон Смольскі стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў індывідуальнай гонцы на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Гэта першы медаль Беларусі на Гульнях у Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай мужчынскай каманды Антон Смольскі, які стартаваў 28-м, цудоўна адпрацаваў на стрэльбішчы, не дапусціўшы ніводнага промаху, і паказаў час 49 хв. У выніку яго апярэдзіў толькі французскі біятланіст Квенцін Фіён Майе, які пры двух штрафных хвілінах прайшоў дыстанцыю за 48 хв 47,4 сек. Уладальнікам бронзы стаў нарвежац Ёханэс Бе (+31,1 сек.; 2).

Гэта першы алімпійскі медаль для мужчынскай зборнай Беларусі з 2010 года. У Ванкуверы-2010 Сяргей Новікаў таксама заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы, падзяліўшы серабро з легендарным нарвежцам Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам.

Сёння беларускі біятланіст Мікіта Лабастаў заняў 47-е месца, Дзмітрый Лазоўскі на 58-й пазіцыі, Максім Варабей фінішаваў 86-м з 92 удзельнікаў гонкі.

Учора ў жаночай індывідуальнай гонцы на 15 км беларуска Дзінара Алімбекава заняла пятае месца.

Фота Андрэя Пакумейкі

Крыніца: БЕЛТА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы