Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Зімовая раённая спартакіяда сярод работнікаў АПК прайшла ў мінулыя выхадныя ў Капылі

08.02.2022

Зімовая раённая спартакіяда сабрала ў раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры спартыўных і спрытных работнікаў аграпрамысловага комплексу. Пазмагацца за перамогу і званне наймацнейшай прыехалі 15 каманд, а гэта каля 200 аграрыяў Капыльшчыны.

З адкрыццём раённай спартакіяды калектывы павіншавала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Карповіч. Яна адзначыла, што ў свяце здароўя будуць і пераможцы, і пераможаныя - такі спартыўны прынцып.

Вітаючы ўдзельнікаў спаборніцтваў, старшыня Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура пажадала ўсім сумленнай і бескампраміснай барацьбы, ціхага старту і паспяховага фінішу. Яна таксама выказала ўпэўненасць, што з кожным годам такія спаборніцтвы будуць толькі набіраць папулярнасць.

Прагучаў Гімн Рэспублікі Беларусь, і каманды разышліся па спартыўных пляцоўках. Ім неабходна было прадэманстраваць свае сілы і майстэрства ў шасці відах спорту. Праграма спартакіяды ўключала агульнадаступныя спартыўныя дысцыпліны: плаванне, баскетбольны конкурс, дартс. Трэба было таксама паскакаць са скакалкай. Акрамя таго ўдзельнікі спаборнічалі ў перацягванні каната. Захапляльнай стала і камбінаваная эстафета, дзе спартсменам трэба было паказаць спрыт і ўменне ў вядзенні футбольнага і баскетбольнага мячоў паміж конусамі, бегу з утрыманнем тэніснага мяча на ракетцы, перамяшчэнні па купінах.

На спартакіядзе можна было ўбачыць многіх кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія ўзначалілі зборныя каманды сваіх калектываў.

- Гэта выдатна, што райкам прафсаюза работнікаў АПК арганізаваў такое спартыўнае мерапрыемства, - кажа дырэктар КСУП «Дактаровічы» Сяргей Шарупіч. - Яно не толькі дазваляе прадэманстраваць сваё майстэрства на раённым узроўні, але і згуртаваць аграрыяў. Удзельнікі вельмі моцныя, што стварае сур'ёзную канкурэнцыю. Але галоўнае для нашай каманды - удзел, атрымаць задавальненне ад спартыўнага свята, пагутарыць з калегамі. А якое месца зоймем — гэта ўжо другарадная задача.

Для старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Прэснакі» Ірыны Дзямідчык спартакіяда стала выдатнай магчымасцю паказаць свае здольнасці ў дартсе:

- Спартакіяда - выдатная магчымасць з карысцю правесці суботні дзень і зарадзіцца бадзёрасцю на доўгі час, - адзначыла Ірына Міхайлаўна. - Удзельнікі нашай каманды вельмі дружныя, актыўна займаюцца спортам. І, што немалаважна, прыцягваюць да гэтага моладзь. Прыемна было стаяць і на пастаменце гонару: у асабістым першынстве я заняла трэцяе месца ў дартсе.

Спаборніцтвы завяршыліся, і прыйшоў час падводзіць вынікі. Пераможцы і прызёры вызначаліся як у асобных відах спорту, так і па выніках усёй спартакіяды. Агульнакамандны вынік вызначаўся ў дзвюх групах асобна. Такім чынам, у групе да 200 працуючых лідэрамі стала КСУП «Дактаровічы». На другую прыступку пастамента падняліся прадстаўнікі ААТ «Прагрэс 2010». Замкнулі тройку прызёраў спартсмены ЗАТ «Жыліхава». А вось у групе звыш 200 працуючых ва ўпартай барацьбе першае месца заняла каманда ААТ «Старыца-Агра». Серабро заваявалі прадстаўнікі ААТ «Семежава», бронзу - ААТ «Капыльскае». Удзельнікі раённай спартакіяды адзначылі добрую арганізацыю спаборніцтваў і выказалі пажаданне часцей сустракацца на спартыўных арэнах. Перамагло, як заўсёды, сяброўства, на гэты раз — прафсаюзнае.

Падводзячы вынікі спартакіяды, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК адзначыла, што такія спаборніцтвы не толькі прапагандуюць здаровы лад жыцця, але і гуртуюць працоўныя калектывы.

— Вы самі бачылі, які баявы дух прысутнічаў у спартсменаў. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што ўсе каманды былі добра падрыхтаваны і годна змагаліся за перамогу, - падкрэсліла Ірына Сцяпура. - Хочацца сказаць дзякуй тым кіраўнікам, якія з поўнай адказнасцю паставіліся да мерапрыемства. Дзякуй усім, хто знайшоў час для актыўнага ўдзелу ў нашых прафсаюзных стартах.

Таццяна Бохан

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы