Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Дактаровіцкім сельсавеце працуе назіральная камісія па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян

08.02.2022

На тэрыторыі Дактаровіцкага сельсавета працуе назіральная камісія па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян. Мэта яе дзейнасці - правядзенне сумесных абследаванняў домаўладанняў і кватэр, своечасовае ўказанне на недахопы, якія ствараюць пагрозу бяспецы.

— Праводзяцца і прафілактычныя гутаркі аб недапушчэнні дзеянняў, якія садзейнічаюць гібелі і траўматызму людзей, — дадаў на выніковым пасяджэнні ў Дактаровіцкім сельвыканкаме першы намеснік начальніка Капыльскага РАНС Вадзім Мардасевіч. — У гэтай працы бяруць удзел усе суб'екты прафілактыкі: аддзел унутраных спраў, работнікі аховы здароўя, работнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, супрацоўнікі МНС, сельсавета.

Працу назіральнай камісіі ўзначальвае старшыня сельвыканкама Міхаіл Валуевіч:

- Эфектыўнасць заключаецца ў аб'яднанні намаганняў усіх суб'ектаў прафілактыкі. Прымяненне комплекснага падыходу і больш цеснае ўзаемадзеянне з насельніцтвам даюць свой плён, - адзначае Міхаіл Міхайлавіч. — Гэта і хуткасць прыняцця рашэння па лiквiдацыi выяўленых негатыўных фактаў, а часам і запрашэнне грамадзян, якія не жадаюць прыводзіць свае домаўладаннi ў бяспечны стан, на пасяджэнне саветаў па прафілактыцы.

Падчас працы назіральнай камісіі ідзе інфармаванне насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі Дактаровіцкага сельсавета, аб неабходнасці правядзення рамонту пячнога ацяплення, электраправодкі і ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, замены газавага абсталявання ў домаўладаннях састарэлых бацькоў.

У гэтай сітуацыі грамадзяне, чые састарэлыя бацькі жывуць асобна, часта рэагуюць і дапамагаюць ім засцерагчы сябе. Такі падыход эфектыўны, таму што ў мітусні людзі забываюцца, што ў іх дапамозе маюць патрэбу самыя блізкія людзі, а камісія ім пра гэта нагадвае.

Часцей за ўсё ў поле зроку трапляюць домаўладаннi грамадзян групы рызыкі. У гэту катэгорыю ўваходзяць асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, шматдзетныя сем'і і сем'і, якія знаходзяцца на ўліку як знаходзячыеся ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне працаздольнага ўзросту, інваліды I і II непрацоўных груп.

— Карыстаючыся выпадкам, хочацца нагадаць, што калі вы, паважаныя чытачы, або вашы блізкія і знаёмыя ставіцеся да вышэйназваных катэгорый, прыводзьце ў парадак сваё жыллё і не здзіўляйцеся, калі да вас прыйдзе назіральная камісія, — рэзюмавала старшыня раённага Савета дэпутатаў. Ірына Кісляк. — Хочацца папрасіць ставіцца з разуменнем, бо праца назіральнай камісіі накіравана на вашу бяспеку.

Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы