Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім райвыканкаме павіншавалі бацькоў першынца 2022 года

09.02.2022

У першыя дні студзеня 2022 года, а дакладней, 5 студзеня, на свет з'явіўся яшчэ адзін маленькі капылянін - Мацвей Малюкевіч. З гэтай радаснай падзеяй шчаслівага бацьку Дзмітрыя - мама засталася дома з малым - павіншавалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская.

Вітаючы шчаслівага тату, Сяргей Пілішчык адзначыў, што вельмі рады такой выдатнай падзеі як нараджэнне яшчэ аднаго жыхара Капыльшчыны:

- І маме, і сыну, і ўсёй сям'і жадаю моцнага здароўя, - адзначыў кіраўнік раёна. - Сёння ў нашай краіне робіцца многае для таго, каб вырасціць моцнага, упэўненага ў сваіх сілах, грамадзяніна. Дзяржава дапамагае сем'ям, стварае стабільныя ўмовы для таго, каб дзеці годна вучыліся, займаліся спортам, атрымлівалі якасную адукацыю. Такая магутная сацыяльная падтрымка замацавана і новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Да пажаданняў далучылася і Святлана Маліноўская.

У сям'і Дзмітрыя і Алены Малюкевіч ужо падрастае сын Цімафей. Дзмітрый працуе бухгалтарам у кааппраме, жонка, да таго, як выйсці ў адпачынак па доглядзе дзіцяці, працавала поварам у КСУП «Дактаровічы».

- Мне вельмі прыемна, што нас з нараджэннем сына павіншавалі такія паважаныя людзі — дзеліцца ўражаннямі Дзмітрый. - Гэта выдатна, што сям'я не застаецца без увагі з боку дзяржавы, а ўсе мы адчуваем яе клопат і падтрымку.

Дзіяна Ткачэнка

Фота Паўла Шэіна

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы