Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыляне прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы на базе музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

11.02.2022

Аб сувязі часоў і пакаленняў гаварылі на дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і была арганізавана Мінскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Мадэратарам выступіла лідэр прафсаюзнага руху педагогаў Міншчыны Таццяна Апраніч. Сустрэча праходзіла як дыялог пакаленняў, удзельнікі дзяліліся сваімі сямейнымі гісторыямі ваеннага часу і абмеркавалі праект новай Канстытуцыі.

Педагогі старэйшага пакалення ўспаміналі сваіх бацькоў і маці, якія пайшлі на фронт, якія змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах і падполлі.

У сваім выступленні педагог сацыяльны гімназіі № 1 г. Капыля Хрысціна Турэйская (на здымку) акцэнтавала ўвагу на працы з моладдзю па патрыятычным выхаванні на Капыльшчыне. У якасці прыкладу прывяла раённую арганізацыю грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў». Пад час абмеркавання Асноўнага Закона малады спецыяліст адзначыла, што гістарычная памяць - гэта сувязь часоў і пакаленняў, якая непарыўна звязана з гераічнымі старонкамі беларускага народа. Патрыятызм і любоў да Радзімы, як прапануецца ў новай Канстытуцыі, павінны стаць святым абавязкам для кожнага грамадзяніна краіны.

У завяршэнне мерапрыемства ўсе аднадушна адзначылі важнасць унясення паправак і актыўнага ўдзелу кожнага чалавека ў рэферэндуме.

Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы